Грамадства11

Сацслужба прапануе працу брыгадзіра на будоўлях Мінска. Зарплата — ад $180 + жыллё

У Беларусі пачалося «працоўнае лета-2012».

Зарабіць грошай падчас канікул моладзі актыўна прапануе БРСМ. Але запісваюць у будатрады ў першую чаргу студэнтаў, актывістаў арганізацыі. А што рабіць астатнім? Некалькі вакансій ёсць у Моладзевай сацыяльнай службы сталіцы.

У прыватнасці, маладых людзей ад 16 гадоў, неабавязкова студэнтаў, могуць уладкаваць падсобнымі рабочымі на будоўлях. Функцыі — уборка будаўнічага смецця, дэмантаж, пагрузка-разгрузка і г.д. Заробак гарантуюць не ніжэйшы за 1 млн. Таксама дадуць бясплатнае жыллё ў сталіцы на лета.

Другая вакансія аплачваецца вышэй. Сацслужба шукае брыгадзіраў для арганізацыі, каардынацыі і кантролю работ брыгад падсобных рабочых. Заработная плата — ад 1,5 млн рублёў (каля 180 даляраў). Патрабаванні пры гэтым досыць жорсткія: развітыя арганізатарскія і кіраўнічыя здольнасці, фізічная моц і здароўе, цягавітасць, жаданне працаваць, працаздольнасць, мабільнасць, адказнасць. Прыезджых, а менавіта на іх, мяркуючы па ўсім, арыентаваныя аб’явы, летам таксама забяспечаць жыллём.

Знайсці працу на лета можна і самастойна, без пасярэднікаў. У прыватнасці, на сайтах хапае аб’яваў ад грамадзян з просьбай дапамагчы дабудаваць прыватны дом-дачу. За дапамогу гатовыя прапанаваць 3–4 мільёны рублёў з дазволам жыць на аб’екце падчас будаўніцтва.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча2

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусь завезлі чырвоныя бананы. Што за яны?5

Трамп заявіў, што хоча браць удзел у кіраванні Іранам10

У Мінадукацыі патлумачылі, чаму ў медыцынскія ВНУ не будуць набіраць платнікаў3

Пасля Мінска кошт праезду ў грамадскім транспарце падаражэе і ў рэгіёнах

Расія збіраецца паставіць у Беларусі чатыры станцыі кіравання дальнабойнымі дронамі6

Ці могуць іранскія ракеты пагражаць Парыжу, Берліну і Лондану?

Беларуска хацела атрымаць у польскім банку іпатэку, а цяпер можа сесці на пяць гадоў7

Дрон, які заляцеў у Літву і там узарваўся, не быў зафіксаваны літоўскімі радарамі2

«Советская Белоруссия» адказала на прызнанне сябе экстрэмісцкай пакаянным лістом7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча2

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць