У сталіцы свабоднымі ад тытунёвага дыму вызначаны 15 тэрыторый.
Пра гэта паведамілі ў камітэце па ахове здароўя Мінгарвыканкама.
«Пытанням барацьбы з курэннем і стварэнню тэрыторый, свабодных ад тытунёвага дыму, надаецца ў сталіцы вялікая ўвага. Гэты напрамак работы рэалізуецца ў цесным кантакце з раённымі адміністрацыямі, рашэннямі якіх свабоднымі ад тытунёвага дыму вызначаны 15 тэрыторый», — расказалі спецыялісты.
Зонамі некурэння абвешчаны:Цэнтральны дзіцячы парк імя Горкага, Цэнтральны батанічны сад, парк культуры і адпачынку імя Чалюскінцаў, УП «ЖРЭА Першамайскага раёна Мінска», Ветэранскі дворык па вуліцы Цікоцкага, Мінскі заапарк, плошча Незалежнасці з прылеглымі да яе тэрыторыямі, парк забаў «Дрымлэнд», парк імя
Акрамя таго, аб забароне курэння папярэджваюць больш як 1,7 тыс. знакаў на прыпыначных пунктах гарадскога грамадскага транспарту, а таксама амаль 55 тыс. — у месцах агульнага карыстання жыллёвага фонду.
Забарона на курэнне дзейнічае і ў арганізацыях аховы здароўя сталіцы, а таксама на прылеглых да іх тэрыторыях.А ў стацыянарах пацыентаў папярэджваюць аб недапушчальнасці курэння. Дарэчы, з пачатку года да 8 медработнікаў, якіх выкрылі ў курэнні, прыняты меры дысцыплінарнага ўздзеяння, а таксама зніжаны памеры прэміяльных даплат. Акрамя таго, за ігнараванне антытытунёвага рэжыму з
У профільным камітэце мэрыі адзначылі, што ў сталіцы арганізавана шырокамаштабная работа з насельніцтвам па пытаннях захавання здароўя, прафілактыкі захворванняў і залежнасцей. Напрыклад, праводзяцца масавыя прафілактычныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да сусветных і адзіных дзён здароўя, гарадскіх і агульнарэспубліканскіх акцый (антытытунёвай, антыалкагольнай, па прафілактыцы
Прафілактычная работа па фарміраванню здаровага ладу жыцця арганізавана ў Мінску ў адпаведнасці з Канцэпцыяй рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі фарміравання здаровага ладу жыцця насельніцтва Беларусі на перыяд да 2020 года і галіновым планам мерапрыемстваў па фарміраванню здаровага ладу жыцця, захаванню і ўмацаванню здароўя насельніцтва Беларусі на перыяд да 2015 года.
Каментары