Грамадства99

Памерла маці Юрыя Чыжа

Вера Пятроўна была баптысткай, нарадзіла шэсць сыноў.

Газета «СБ. Беларусь сёння» выйшла са спачуваннямі мільянеру Юрыя Чыжу — у яго памерла маці Вера Пятроўна. Апошнія гады яна жыла ў Белаазёрску, куды яе забраў адзін з сыноў.

Раней сям’я Чыжоў жыла ў маленькай вёсцы Сабалі, пад Бярозай (Брэсцкая вобласць). Юрый быў у бацькоў малодшым дзіцем, прычым у сям’і нарадзілася ажно шэсць хлапчукоў! Так шмат дзяцей нараджалася і ў суседніх дварах. «У нашых Сабалях утварылася вельмі моцная баптысцкая супольнасць, — тлумачылі аднавяскоўцы Чыжа карэспандэнту „НН“, — а паколькі ў баптыстаў не вітаюцца аборты, то дзеці і нараджаліся адно за адным». Цікава,

што бацька алігарха, Аляксандр Чыж, быў праваслаўным, а маці стала баптысткаю.

Бацькі Чыжа былі простымі людзьмі, і род быў сялянскі ад веку. Па словах суседзяў — сям’і Жалудкоў, з іх сынам Юра сябруе дагэтуль —

бацька падчас вайны трапіў у палон да немцаў. Быў у канцлагеры, але выжыў і вярнуўся дадому.
«Валодзя, Жэня, Віця, Саша, Толік… Ну і Юра, канечне!» — вяскоўцы з цяжкасцю узнаўляюць спіс братоў Чыжоў па старшынстве. Двух старэйшых з іх ўжо няма ў жывых. Уладзімір быў старшынём мясцовага калгаса, а пасля лёс закінуў яго ў прымежную Маларыту, дзе ён працаваў дырэктарам гароднінасушыльнай фабрыкі. У пачатку года памёр і Яўген Чыж.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся8

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Усе навіны →
Усе навіны

Махляры загадалі мінчанцы прыйсці з усімі дакументамі да цэнтральнага ўваходу КДБ6

На станцыі метро ляжаў чалавек. Што адбылося?

Што стаіць за новымі пагрозамі Крамля «сістэмна біць па Кіеве» і каму яны накіраваныя?5

У Мінску прадаецца міні-кватэра ўсяго за 33 тысячы даляраў3

Крысціна Ціманоўская збіраецца стаць вядучай на «Белсаце»13

Радыкальныя змены ў транспартнай схеме Магілёва: закрыццё праспекта Міру закране 27 маршрутаў1

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў16

NASA плануе да 2032 года развярнуць на Месяцы жылую станцыю3

13‑гадовы спявак з Мінска ледзь не загінуў, калі катаўся на электрасамакаце2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся8

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць