«Перакананы, што рэалізацыя такіх праектаў будзе спрыяць павышэнню дабрабыту грамадзян Расіі і Беларусі», — сказаў Пуцін.
«Сур’ёзную аддачу чакаем ад рэалізацыі сумесных праектаў у сферы энергетыкі, машынабудавання і перадавых тэхналогій», — сказаў Уладзімір Пуцін на прэс-канферэнцыі па выніках перамоваў з Аляксандрам Лукашэнкам. Ён асабліва вылучыў праект пабудовы беларускай АЭС, «які мае ўсе шанцы стаць найбуйнейшым у сучаснай гісторыі двухбаковых адносін». Пуцін акцэнтаваў, што на перамовах былі разгледжаны такія кірункі інвестыцыйнага ўзаемадзеяння, як, у прыватнасці, стварэнне холдынгу «Росбелавто» на базе актываў «КаМАЗа» і «МАЗа». «Перакананы, што рэалізацыя такіх праектаў будзе садзейнічаць устойліваму эканамічнаму развіццю нашых краін, а значыць і павышэнню дабрабыту грамадзян Расіі і Беларусі», — сказаў Пуцін.
Бакі таксама «дамовіліся не зніжаць тэмпы ў пераходзе да якасна новай прыступкі інтэграцыі — Еўразійскага эканамічнага саюза», — заявіў Пуцін.
Каментары