Свет11

Сярэдняя зарплата навукоўцаў у Расіі перавышае $1100, і яе плануюць павышаць далей

Сярэдняя заработная плата навуковых работнікаў да 2018 года будзе ў два разы перавышаць сярэдні заробак па эканоміцы канкрэтнага рэгіёна,

заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін на агульным сходзе Расійскай акадэміі навук.

Паводле яго словаў, сярэдняя заработная плата ў сістэме Акадэміі навук у мінулым годзе склала каля 34 тыс. рублёў (больш за $1100 у эквіваленце). Тым не менш, прэзідэнт РФ лічыць, што такая аплата не адпавядае кваліфікацыі, адказнасці і прафесійным патрабаванням, якія сёння выстаўляюцца да спецыялістаў, занятых у навуковай сферы. Аднак Пуцін адзначыў, што гэта вышэй, чым сярэдняя зарплата па эканоміцы.

«Да 2018 года сярэдняя зарплата навуковых работнікаў павінная не менш чым у два разы перавышаць сярэднюю па эканоміцы канкрэтнага рэгіёна. Такая задача пастаўленая і, безумоўна, будзе вырашацца», — сказаў Пуцін.

Сярэдняя заработная плата беларускіх навукоўцаў, паводле дадзеных Белстата, у сакавіку 2012 г. дасягнула $514 у эквіваленце. Такая істотная розніца ў аплаце працы ўнутры Адзінай эканамічнай прасторы спрыяе адтоку высокакваліфікаваных навуковых кадраў з Беларусі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Аляксей Хлястоў на Акрэсціна

Аляксей Хлястоў на Акрэсціна

Усе навіны →
Усе навіны

«І ўсё ж такі ён існуе!» У сеціве «спалілі», як выглядае новы электрагармонік МАЗ, якую завод трымае ў сакрэце10

У Віцебску жанчына збіла сужыцеля да першай групы інваліднасці. Колькі далі?3

Фестываль агню ў мінскім заапарку, які абурыў гараджан, не адбудзецца

У Расіі забаранілі пісаць пра забароны2

У небе над Рэчыцай — дрон2

Што вядома пра экс-афіцэра Службы бяспекі Лукашэнкі Андрэя Спасава, якога пасадзілі за палітыку2

У ЕС прыйдзецца плаціць па тры еўра за кожны тавар, куплены па-за межамі Еўрасаюза анлайн8

Ціхан Клюкач загінуў12

На Сызранскім НПЗ у Расіі бушуе пажар пасля атакі БПЛА, ёсць загінулыя3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксей Хлястоў на Акрэсціна

Аляксей Хлястоў на Акрэсціна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць