Усяго патроху88

Суперпоўня і зорны дождж — на гэтых выхадных

Нават астраномы знаходзяцца ў разгубленасці.

На гэтых выхадных людзі змогуць пабачыць адразу дзве незвычайныя нябесныя з'явы -- метыярытны дождж і суперпоўню. Астраномы крыху разгубленыя з-за таго, што абедзве з'явы практычна супадуць па часе, адна касмічная з'ява можа зацьміць другую.

У суботу, 5 мая, наша планета апынецца ў зоне руху акварыдаў -- метэораў, якія з'явіліся з хваста знакамітай каметы Галея. Яна праляцела каля Зямлі яшчэ ў 1986 годзе і зараз знаходзіцца за арбітай Урана, але яе часткі працягваюць падаць на зямную паверхню. Чакаецца, што метэоры, якія ў вялікай колькасці апынуцца каля Зямлі, будуць улятаць у шчыльныя слаі атмасферы і згараць.

Акварыдамі гэтыя метэоры завуцца таму, што калі у час іх падзення глядзець на неба ў бок захада, візуальна пачне здавацца, што яны вылятаюць з сузор'я Вадалея. Трапляючы ў атмасферу, акварыды будуць згараць прыкладна на вышыні 85 кіламетраў, таму ніякай небяспекі няма.

У ноч з 5 на 6 мая, калі неба будзе ясным, ва ўсёй прыгажосці пакажацца поўня, якая будзе неверагодна буйной.

Справа ў тым, што наш спадарожнік падыдзе да Зямлі на мінімальную сёлета адлегласць.
Такое спалучэнне поўні з блізкасцю да планеты называюць суперпоўняй.

Суперпоўня знешне падаецца прыкладна на 14% больш за звычайную, яна нашмат ярчэй, а арбіта крыху выцягнутая. Яе яркасць, дапускаюць спецыялісты, можа зацьміць нават дождж з акварыдаў.

Звычайна суперпоўня суправаджаецца узмацненнем гравітацыйнага ўздзеяння Месяца на Зямлю, а з-за гэтага могуць адбыцца непрадказальныя працэсы ў недрах. Напрыклад, за некалькі дзён да папярэдняй суперпоўні адбыўся землятрус у Японіі, які выклікаў цунамі.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа38

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп абвясціў пра знішчэнне «найбольш актыўнага тэрарыста ў свеце»2

Беларусы дзеляцца, як рэгіструюць сваіх катоў. Вось як адбываецца працэдура17

Украіна атакавала азотны завод у Стаўрапольскім краі 

Пуцін падпісаў указ аб раздачы пашпартоў жыхарам Прыднястроўя8

«Сярод нас няма суперменаў і тэрмінатараў таксама». Павел Вінаградаў пра тое, калі вас спрабуюць завербаваць

Галоўная рэдактарка «Белсата» знялася ў фільме-фаварыце Канскага кінафестываля3

Найбольш імаверным вынікам завяршэння канфлікту ва Украіне назвалі «фінскі сцэнар»20

З лета пачнецца рэстаўрацыя Сафійскага сабора ў Полацку. Можа змяніцца і ягоны выгляд3

У кнігарні ў Нью-Ёрку будзе палічка з беларускімі кнігамі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа38

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць