Улада33

23 сакавіка Савет ЕС абмяркуе новую праграму супрацоўніцтва з Беларуссю

Праграма «Еўрапейскі дыялог для мадэрнізацыі Беларусі» павінна быць фармальна ўхваленая на пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў ЕС,
паведаміла БелаПАН Мая Качыянчыч, прэс-сакратар вярхоўнага прадстаўніка Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан.
Сутнасць новай праграмы — актывізацыя супрацоўніцтва з беларускай грамадзянскай супольнасцю.

«Як вы памятаеце, пасля непразрыстых выбараў у снежні 2010 гады мы гаварылі пра неабходнасць узмацніць дыялог з грамадзянскай супольнасцю і насельніцтвам Беларусі ў цэлым, — адзначыла прэс-сакратар. — І цяпер мы рэалізуем гэту ідэю, якую назвалі «Еўрапейскі дыялог для мадэрнізацыі. Іншымі словамі, мы пашыраем наша супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасцю і беларускай палітычнай апазіцыяй».

Качыянчыч таксама нагадала, што ў лідараў беларускай апазіцыі адбылося некалькі сустрэч з прадстаўнікамі ЕС, у тым ліку з Кэтрын Эштан і еўракамісарам па пытаннях пашырэння Штэфанам Фюле.

«І мы працягнем працаваць з імі для абмеркавання еўрапейскай будучыні для Беларусі, дэмакратычнай альтэрнатывы і патэнцыяльнай выгады для краіны.

Мы спадзяемся ўбачыць, як змяняецца Беларусь у бок дэмакратыі, вяршэнства закона і павагі правоў чалавека», — заявіла Качыянчыч.

У гэтым выпадку, падкрэсліла яна, з боку ЕС магчыма аказанне краіне дапамогі ў правядзенні эканамічных рэформ і прыцягненні інвестыцый. У прыватнасці, магчыма больш актыўнае супрацоўніцтва з Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця і Еўрапейскім інвестыцыйным банкам, аказанне макраэканамічнай дапамогі.

Паводле звестак БелаПАН, новая праграма, у выпадку яе ўхвалення Саветам ЕС, ужо 29 сакавіка будзе афіцыйна прадстаўлена ў Бруселі, аднак Мая Качыянчыч пакуль не змагла пацвердзіць гэтую інфармацыю.

Варта таксама адзначыць, што 23 сакавіка на пасяджэнні Савета міністраў ЕС будзе разгледжаны поўны спіс беларускіх прадпрыемстваў і бізнесменаў, да якіх могуць быць ужытыя санкцыі, — пра гэта паведаміла Кэтрын Эштан 27 лютага.

Нагадаем, прыняць «далейшыя меры» ў дачыненні да беларускай дзяржавы Савет ЕС заклікалі лідары краін Еўрасаюза на саміце ў Бруселі 2 сакавіка. У прынятай заяве еўрапейскія лідары таксама выказалі прыхільнасць супрацоўніцтву з грамадзянскай супольнасцю Беларусі і падтрымку дэмакратычным імкненням беларускага народа.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча2

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусь завезлі чырвоныя бананы. Што за яны?5

Трамп заявіў, што хоча браць удзел у кіраванні Іранам10

У Мінадукацыі патлумачылі, чаму ў медыцынскія ВНУ не будуць набіраць платнікаў3

Пасля Мінска кошт праезду ў грамадскім транспарце падаражэе і ў рэгіёнах

Расія збіраецца паставіць у Беларусі чатыры станцыі кіравання дальнабойнымі дронамі6

Ці могуць іранскія ракеты пагражаць Парыжу, Берліну і Лондану?

Беларуска хацела атрымаць у польскім банку іпатэку, а цяпер можа сесці на пяць гадоў7

Дрон, які заляцеў у Літву і там узарваўся, не быў зафіксаваны літоўскімі радарамі2

«Советская Белоруссия» адказала на прызнанне сябе экстрэмісцкай пакаянным лістом7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча2

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць