Грамадства55

Беларусь прапанавала Літве абмеркаваць пытанні з будаўніцтвам АЭС на тэрыторыі дзвюх краін

Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі запрасіла літоўскіх калег абмеркаваць пытанні, звязаныя з будаўніцтвам атамных станцый на тэрыторыі дзвюх краін,
паведаміла начальнік аддзела інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю — прэс-сакратар Мінпрыроды Алена Пенязь.

У лісце за подпісам першага намесніка міністра Віталя Куліка, накіраваным 6 лютага ў Міністэрства навакольнага асяроддзя Літвы, прапануецца, у прыватнасці, правесці кансультацыі па праекце двухбаковага пагаднення аб выкананні Канвенцыі аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе ў трансгранічным кантэксце (Канвенцыя Эспа) у адпаведнасці з артыкулам 8 згаданай канвенцыі.

Беларусі бок прапаноўвае правесці пасляпраектны аналіз беларускай АЭС у адпаведнасці з артыкулам 7 Канвенцыі Эспа,
а таксама кансультацыі па пытаннях, якія ёсць у літоўскага боку, у сувязі з прыняццем рашэння аб зацвярджэнні абгрунтавання інвеставання ў будаўніцтва беларускай АЭС.

Спецыялісты Мінпрыроды прапануюць таксама абмеркаваць вынікі праведзеных Літвой у 2010 годзе інжынерна-геалагічных і геатэхнічных даследаванняў Вісагінскай пляцоўкі і тып рэактарнай устаноўкі, выбранай для будаўніцтва Вісагінскай АЭС, таму што, як адзначаецца ў лісце міністэрства, у справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе ён не быў вызначаны.

Мінпрыроды прапануе літоўскім калегам правесці кансультацыі ў лютым або пачатку сакавіка ў Мінску.

Нагадаем, беларускі бок раней заяўляў пра невыкананне Літвой палажэнняў Канвенцыі Эспа пры размяшчэнні Вісагінскай АЭС.
У прыватнасці, Мінпрыроды Беларусі сцвярджала, што «ў справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе Вісагінскай АЭС не было інфармацыі аб тым, што яна знаходзіцца на разломе зямной кары».

Прадстаўнікі беларускай і расійскай грамадскасці 30 снежня распаўсюдзілі адкрыты зварот да ўрадаў Літвы, Японіі і ЗША з патрабаваннем спыніць рэалізацыю праекта Вісагінскай АЭС і правесці паўнавартасны ўлік меркавання грамадзян Літвы і Беларусі. Падставай для звароту стала падпісанае 23 снежня пагадненне паміж урадам Літвы і японскім канцэрнам Hitachi-GE Nuclear Energy Ltd., звязанае з будаўніцтвам і фінансаваннем Вісагінскай АЭС. Гэта пагадненне прадугледжвае ўзвядзенне АЭС японскім канцэрнам у Літве, на пляцоўцы Ігналінскай АЭС, што на мяжы з Беларуссю. Японскі і літоўскі ўрады маюць намер аказваць гэтаму праекту фінансавае садзейнічанне. Тэхналогія, выбраная літоўцамі для Вісагінскай АЭС, — аднаконтурны кіпячы рэактар, прататып якога выкарыстоўваўся на АЭС «Фукусіма».

У сваю чаргу Літва не згодна з узвядзеннем беларускай АЭС на пляцоўцы ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці, блізу беларускай мяжы і ў небяспечнай блізкасці ад сталіцы краіны — Вільні.

Каментары5

Цяпер чытаюць

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі1

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

Латушка: Не магу выключыць, што на нейкім этапе Мельнікава магла трапіць у пастку спецслужбаў21

Келаг раскрытыкаваў НАТА і прапанаваў стварыць новы альянс з удзелам Украіны7

Як 25‑гадовы Алесь уратаваў ад знікнення калекцыю беларускіх экспанатаў. Ён нарадзіўся і вырас у Германіі, але гаворыць па-беларуску8

У Брэсцкай вобласці назіраецца ўспышка шаленства

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі1

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць