У Камянецкім раёне загінула пацыентка бальніцы, якая спускалася па прасцінах з 4 паверха
У Камянцы міліцыя праводзіць праверку па факце гібелі 30-гадовай жыхаркі раёна.
Як паведамілі БелаПАН у раённым аддзеле ўнутраных спраў, цела жанчыны выявілі а 2-й гадзіне ночы 9 студзеня каля будынка сухотнай лякарні ў вёсцы Вярховічы, дзе загінулая праходзіла прымусовае лячэнне.
Па папярэдніх звестках, жанчына спрабавала спусціцца на зямлю з акна чацвёртага паверху па звязаных прасцінах, сарвалася і загінула. Яна ўпала прыкладна з вышыні трэцяга паверха. Загінулая пражывала ў адным з сельскіх населеных пунктаў Камянецкага раёна.
Прычыну смерці сяльчанкі высвятляе судова-медыцынская экспертыза.
Цяпер чытаюць
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары