Здарэнні55

Вязень Івацэвіцкай калоніі спрабаваў спаліць сябе

Цяпер ён у рэанімацыі з апёкамі 2-3-й ступені.

У папраўчай калоніі №5 Івацэвічаў асуджаны спрабаваў учыніць акт самаспалення, паведамляе сайт інфармацыйна-асветніцкай установы "Платформа" са спасылкай на ананімную крыніцу ў турме.

Трагедыя адбылася вечарам 24 лістапада. У восьмым атрадзе калоніі, каля кабінета начальніка атрада, асуджаны Уладзімір Абухевіч (Абуховіч, Абухоўскі), інвалід 2-й групы, абліў сябе распушчальнікам і падпаліў. Агонь паспелі патушыць, аднак мужчына атрымаў сур'ёзныя апёкі і быў дастаўлены ў раённую бальніцу.

У рэанімацыі Івацэвіцкай ЦРБ пацвердзілі, што хворы быў змешчаны да іх. Медыкі канстатавалі ў пацыента апёк 2—3-й ступені 30% паверхні скуры, у асноўным на верхняй частцы тулава.

Медыкі паведамляюць, што цяпер ён у прытомнасці, размаўляе. Прычыны, з-за якіх мужчына спрабаваў сябе спаліць, яны не каментуюць.

Па чутках, у зняволенага былі нейкія праблемы з адміністрацыяй калоніі,
паведамляе "Платформа". Інфармацыю аб здарэнні ў самой калоніі каментаваць адмаўляюцца.

Каментары5

Цяпер чытаюць

У Беларусі рэзка вырасла доля стратных прадпрыемстваў — такіх ужо траціна. Чаму так адбываецца?14

У Беларусі рэзка вырасла доля стратных прадпрыемстваў — такіх ужо траціна. Чаму так адбываецца?

Усе навіны →
Усе навіны

Памочніца Ціханоўскай Ганна Златкоўская пакінула працу ў Офісе25

«Расія цісне на ЗША». Зяленскі раскрыў новыя тэрміны, пастаўленыя расіянамі для захопу Данбаса1

56‑гадовы расійскі яхтсмен вярнуўся з кругасветкі і запісаўся на фронт, каб распрацоўваць дроны. І загінуў у першым штурме18

Беларускі падлетак вядзе тыкток пра жыццё на хутары і сабраў амаль 400 тысяч падпісчыкаў1

Еўрапейскія краіны абмяжоўваюць выкарыстанне сваёй паветранай прасторы для самалётаў, якія ваююць у Іране3

Супрацоўніцу Універсітэта культуры асудзілі за палітыку4

ЗША папрасілі Польшчу перакінуць на Блізкі Усход батарэю Patriot5

У Еўрасаюзе ўводзяць падатак на дробныя пасылкі з іншых краін2

У Грэцыі папярэдзілі пра дэфіцыт сыру фета, бо сталі масава хварэць авечкі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі рэзка вырасла доля стратных прадпрыемстваў — такіх ужо траціна. Чаму так адбываецца?14

У Беларусі рэзка вырасла доля стратных прадпрыемстваў — такіх ужо траціна. Чаму так адбываецца?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць