У гарадской камуналкі катастрафічна не хапае сродкаў на капітальны рамонт дамоў і вуліц.
Усё большых вялікіх асігнаванняў патрабуе вулічнае асвятленне. Рэзервы для падвышэння заработнай платы саміх камунальнікаў вычарпаныя, таму ідзе скарачэнне штатаў. Спонсарскую дапамогу аказалі нафтавікі, але і гэта не вырашае праблемы.
Пазнавальная арыфметыка
За вулічнае асвятленне ў лістападзе гораду давядзецца заплаціць 1,9 мільярда рублёў, — паведаміў падчас чарговай
Дахі ў абмен на вокны
Для рамонту дахаў і фасадаў жылога фонду Гомеля вобласць у гэтым годзе вылучыла 12 мільярдаў рублёў, ільвіная доля гэтых сродкаў была накіраваная менавіта на рамонт гарадскіх дахаў. Па выніку года плануецца выйсці на 155 тыс. квадратаў адрамантаваных дахаў. Калі да гэтага прыплюсаваць аб’ём рамонту дахаў па мінулым годзе, то палова фронту прац выкананая. Пра гэта, па словах гендырэктара КВУП «Гомельскае гарадское ЖКГ» Віктара Кулагі, сведчаць і звароты грамадзян, якія ў частцы дахавага рамонту знізіліся ўдвая.
Па выніках года пасля капітальнага рамонту будзе здадзена толькі 9 жылых дамоў, 27 тыс. кв.м., хоць першапачаткова планавалася адрамантаваць амаль у два разы больш. Збольшага гэта адбылося таму што частка сродкаў, запланаваных на капрамонт, была накіраваная на аднаўленне дахаў жылфонду. Збольшага — праз значнае падаражэнне будаўнічых матэрыялаў, неабходных для правядзення комплекснага рамонту дамоў. Больш за тое, у будучыні канцэпцыя капрамонту кардынальна памяняецца. Рамантавацца будуць толькі важныя канструкцыйныя элементы дома, якія ўплываюць на яго эксплуатацыйныя характарыстыкі. Замены старых вокнаў на шклопакеты ўжо не будзе. Паводле падлікаў камунальнікаў, у агульным каштарысе на капрамонт вокны «цягнуць» 25–30%.
Патрыятычная патэтыка
Гаворачы пра тыя працы, якія камунальнікі правялі напярэдадні харэаграфічнага фэсту «Сожскі карагод», святкавання Дня горада, ды і наогул у сувязі з тым, што ў гэтым годзе Гомель названы культурнай сталіцай краін СНД, Віктар Кулага звярнуўся да тэмы патрыятызму спонсараў.
«Лічу, што вялікі дзякуй трэба сказаць таварышу Ляхаву, генеральнаму дырэктару „Беларуснафты“ за тое, што ён сапраўдны патрыёт Гомеля і, маючы неабходныя фінансавыя рэсурсы, аказвае дапамогу для вырашэння такіх вось надзённых гарадскіх праблем», — падзяліўся сваёй радасцю Віктар Кулага.
10 мільярдаў рублёў нафтавікі «падарылі» суайчыннікам. Гэты «патрыятызм» быў паказаны на фоне чарады святаў, якія сёлета пранесліся па крызісным Гомелі. Іншая справа, што выкавзаць такі патрыятызм, распараджаючыся ўсенародным нетрамі, — не з віламі на варожы танк ісці. Плюс указанне прэзідэнта: звышпрыбытковым прадпрыемствам — дапамагаць мясцовым уладам у вырашэнні праблем.
Калі казаць пра эфектыўнасць працы на месцах, то галоўны кіраўнічы метад і нават (!) ініцыятыва (на прыкладзе Гомельскага гарадскога ЖКГ) — скарачаць і зрэзаць. Пра тое, каб адкрыць сваю звышпрыбытковую вытворчасць і нарэшце заняцца рэформай ЖКГ — ні слова! Ну, а пакуль Гомель сыходзіць у цемру, а яго дворнікі разбягаюцца.
Цяпер чытаюць
«Узнікаюць уяўленні, што палітвязні мусяць быць стойкімі, сабранымі, удзячнымі. А рэальнасць розная». Пагаварылі з людзьмі, якія водзяць дэпартаваных літаральна за руку
Каментары