Здароўе1818

У Беларусі могуць забараніць паліць у грамадскіх месцах

Міністэрства аховы здароўя ініцыюе распрацоўку законапраекта супраць палення.

Міністэрства аховы здароўя ініцыюе распрацоўку законапраекта па рэгуляванні грамадскіх адносін у сферы тытунекурэння. Пра гэта паведаміла загадчыца аддзела грамадскага здароўя Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогі і грамадскага здароўя Вольга Бартман.

Паводле яе слоў, ініцыятыва ведамства ўжо атрымала ўхваленне ў Саўміне. Зараз ідзе праца над уключэннем праекта гэтага нарматыўна-прававога акта ў план на 2013 год.

Паводле слоў спецыяліста, законапраект "будзе рэгуляваць грамадскія адносіны, якія тычаццца спажывання тытуню, супрацьдзеяння гэтаму". У ім будуць адлюстраваныя асноўныя тэрміны ў сферы тытунекурэння.

Плануецца прапісаць пытанні, звязаныя з абмежаваннем курэння ў грамадскіх месцах і, магчыма, поўнай забароны гэтага.
Намячаецца выключыць магчымасць ускоснай рэкламы тытунёвых вырабаў, якая дастаткова шырока распаўсюджана ў Беларусі.

У цэлым, паводле слоў Бартман, у законапраекце плануецца прапісаць "агульныя палажэнні, якія пацягнуць далейшыя змяненні ў дзейныя нарматыўныя акты".

Спецыяліст паведаміла, што

ў межах Мытнага саюза і ЕўрАзЭС распрацоўваецца тэхнічны рэгламент на тытунёвую прадукцыю.
26 кастрычніка першы праект тэхрэгламенту быў дапрацаваны з улікам заўваг трох бакоў — Расіі, Казахстана і Беларусі. Праект скіраваны на публічнае абмеркаванне, якое павінна праводзіцца на працягу двух месяцаў. Пасля ўнясення канчатковых змяненняў у праект ён будзе зацверджаны.

Па прапанове Беларусі ў праект тэхрэгламенту ўключаныя ў тым ліку і патрабаванні да ўпакоўкі тытунёвых вырабаў. У прыватнасці,

прапанавана выкарыстаць у афармленні ўпаковак тытунёвых вырабаў, апрача папярэджальных надпісаў, карцінкі, якія наглядна паказваюць шкоду арганізму ад спажывання тытуню.
Карцінкі-піктаграмы былі ўхваленыя саветам па ахове здароўя пры ЕўрАзЭС. У гэтым праекце тэхрэгламенту прапісана, што карцінкі распрацоўваюць кампетэнтныя органы, звычайна органы аховы здароўя дзяржаў, а ў будучым яны зацвярджаюцца камісіяй Мытнага саюза.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома33

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебскім заапарку ўпершыню нарадзілася верблюдзяня ФОТЫ

Расійскі бізнэсмен: «Расія і Беларусь дэ-факта ўжо адна краіна, проста лагатыпы розныя». А нязгодных называе каструлямі41

Расійскі «АўтаВАЗ» прыпыніць вытворчасць пасля падзення продажаў сваіх машын Lada5

У Іране ўпаў амерыканскі самалёт. Пілота шукаюць як іранцы, так і амерыканцы3

Украіна атрымала базу ў Лівіі для атакі на расійскія караблі

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі17

Камандзір Рускага добраахвотніцкага корпусу патлумачыў, ці ён арганізаваў напад на Ідрака Мірзалізадэ9

Зяленскі заявіў, што сітуацыя на фронце найлепшая за 10 месяцаў1

«Табе што, рускіх грошай шкада?» Данейка згадаў забаўны выпадак з Бабарыкам у самалёце15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома33

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць