Меркаванні44

Charter97.org паведамляе пра арышт Шаўцова — ранейшага фаварыта Лукашэнкі

Ён узначальваў «Трастбанк» і ажыццяўляў гіганцкія праекты ў садамаўскім Іраку, кадафісцкай Лівіі і, цяпер, у Венесуэле.

Паводле інфармацыі інтэрнэт-газетыCharter97.org, Шаўцоў апынуўся за кратамі ў пачатку лістапада.

Аднак аб арышце аднаго з ранейшых фаварытаў Лукашэнкі афіцыйна не паведамлялася. Няма пацверджанняў ці абвяржэнняў і ад сям’і Шаўцова.

Падставай для арышту аднаго з ключавых персанажаў у беларускім «паддашным» бізнэсе называюцца пэўныя факты з дзейнасці Шаўцова ў Венесуэле.

Віктар Шаўцоў атрымаў вядомасць як старшыня назіральнай рады ЗАТ «Трастбанк». Раней гэты банк называўся «Інфабанкам». Пасля таго як ЗША наклалі на яго санкцыі, абвінаваціўшы ў шашнях з Садамам Хусэйнам, банк перайменавалі.

Шаўцоў меў інтарэсы ў розных сферах: ад аўтамабіле-і энергомашынабудавання да бізнес-цэнтраў і музея «Дудуткі».

Самыя вялікія грошы «Інфабанк» (цяпер «Трастбанк») рэалізоўваў ці спрабаваў рэалізоўваць у далёкіх краінах, якія мелі асаблівыя адносіны з Лукашэнкам. Падкантрольныя бізнэсоўцу камерцыйныя структуры вялі актыўную дзейнасць у Іраку, Сірыі, Лівіі, працуюць цяпер у Іране.

Структуры Шаўцова былі ўдзельнікамі праграмы ААН «Нафта ў абмен на прадукты» ў Іраку. У жніўні 2004 года амерыканская адміністрацыя абвінаваціла «Інфабанк» у адмыванні грошай і дапамозе былому ірацкаму рэжыму. Беларускі МЗС усё адмаўляў.

З 2001 года ўладальнікам 35% акцый банка з’яўляўся буйны дзяржаўны лівійскі банк — Лівійскі арабскі замежны банк.
У афіцыйнага Мінска і Шаўцова былі ў свой час вялікія планы па лівійскім рынку. Але лівійцы не пайшлі далей за абяцанні і на фоне пацяплення адносін з ЗША і Еўропай выйшлі з ліку акцыянераў банка ў 2008 годзе.

Тады ў «Трастбанка» з’явіліся новыя партнёры — Іран Махмуда Ахмадзінежада і Венесуэла Уга Чавеса.

Як паведамляла інтэрнэт-выданнеZautra.by «Трастбанк» актыўна супрацоўнічае з іранскімі бізнесоўцамі як у самой Беларусі (ён удзельнічае сумесна з «Кейсан» у забудове тэрыторыі каля Нацыянальнай бібліятэкі, якое вядзе ЗТАА «Белпарс»), так і ў Венесуэле.

Той жа «Белпарс» разам з «Трастбанк» і дзвюма беларускімі будаўнічымі кампаніямі — ААТ «Будаўнічы трэст № 8» (Брэст) і ААТ «Гомельпрамбуд» сфармавалі акцыянерны капітал ЗАТ «Белзамежбуд». У цяперашні час гэта закрытае акцыянернае таварыства, старшынёй назіральнай рады якога з’яўляецца той самы Віктар Шаўцоў.

ЗАТ «Белзамежбуд» шмат чаго будавала, а таксама ажыццяўляла маштабныя пастаўкі беларускай прадукцыі на венесуэльскі і лацінаамерыканскі рынак.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Латушка перамог усіх на выбарах у Каардынацыйную раду13

Латушка перамог усіх на выбарах у Каардынацыйную раду

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь увайшла ў спіс краін свету з самай нізкай нараджальнасцю8

Блогер Улад Бумага выйграў суд за брэнд і ашчадзіў грошы1

На Блізкім Усходзе ёсць краіна, якая ад блакады Армузскага праліва толькі выйграла6

У Ваўкавыску прадавачка мяккіх цацак заявіла ў міліцыю пра крадзеж. Злодзей аказаўся нечаканы3

Севярынец і Дашкевіч атрымалі ордэны Пагоні БНР4

Беларускі ВУП упершыню сёлета перавысіў узровень мінулага года

Завочна будуць судзіць Сяргея Міхалка22

Абяцаная кавярня ў мінскай воданапорнай вежы пакуль так і не адкрылася1

Вядомы брытанскі відэаблогер склаў рэйтынг краін былога СССР. Беларусь паставіў на першае месца. Чаму?22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Латушка перамог усіх на выбарах у Каардынацыйную раду13

Латушка перамог усіх на выбарах у Каардынацыйную раду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць