Эканоміка11

Андрэй Кабякоў: Меры, што прымаюцца ўладамі па пераадоленні крызісу, эфектыўныя

Намеснік Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Андрэй Кабякоў заявіў аб эфектыўнасці мер, што прымаюцца ўладамі па пераадоленні крызісу.

«Ёсць перадумовы да таго, што да канца года праблемы на валютным рынку будуць пераадолены»,
 — сказаў ён, выступаючы 7 кастрычніка на прэс-канферэнцыі Аляксандра Лукашэнкі расійскім СМІ.

У прыватнасці, паводле слоў Кабякова, намеціліся станоўчыя тэндэнцыі ў знешнім гандлі. «У 2010 годзе адмоўнае сальда склала да 14% ВУП. Між тым, пачынаючы з красавіка-чэрвеня, намецілася тэндэнцыя выраўноўвання гандлёвага сальда. За ліпень упершыню за доўгія гады склалася станоўчае сальда ў памеры 380 млн. долараў», — сказаў намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта.

Бягучае адмоўнае сальда ніжэйшае па сваім абсалютным значэнні, чым ў 2010 годзе, паведаміў Кабякоў. «Цяпер ад графіка 2010 года мы ідзем лепш на 327 мільёнаў долараў», — дадаў ён.

Пры гэтым Кабякоў нагадаў, што менавіта дэфіцыт знешняга гандлю з’яўляецца адной з прычын валютнага крызісу ў краіне. Са стабілізацыяй сітуацыі ў знешнім гандлі будзе вырашацца і праблема на валютным рынку, падкрэсліў намеснік кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі.

Паводле яго слоў, да праблем на валютным рынку прывёў значны за апошнія гады рост цэн на энерганосьбіты. «Але, нягледзячы на ўсе цяжкасці, краіна захоўвае высокую інвестыцыйную актыўнасць. У нас удзельная вага інвестыцый у асноўны капітал за мінулы год — 38%», — заявіў Кабякоў.

Такая ўдзельная вага, адзначыў ён, дазваляе забяспечваць пашыранае ўзнаўленне асноўных сродкаў. «Пры гэтым у нашых асноўных гандлёвых партнёраў гэты паказчык складае 20–22%», — заўважыў намеснік кіраўніка адміністрацыі.

Кабякоў падкрэсліў: актыўная інвестыцыйная палітыка, нацэленасць на мадэрнізацыю патрабуюць павышаных затрат і з’яўляюцца прычынай правядзення макраэканамічнай карэкцыі.

Ён таксама нагадаў аб палітыцы, якая праводзіцца ў Беларусі, па выраўноўванні цэн з Расіяй — «каб не дапусціць масавага вывазу тавараў за межы краіны». Часткова ў сувязі з гэтым за восем месяцаў інфляцыя склала 53,6%, дапоўніў Кабякоў.

Між тым, адзначыў ён, улады па меры магчымага праводзяць сацыяльную палітыку, нацэленую на павышэнне грашовых даходаў насельніцтва. «Думаю, да канца года мы ў асноўным павінны справіцца з усімі праблемамі»,- упэўнены Андрэй Кабякоў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

Усе навіны →
Усе навіны

На ферме ў Слонімскім раёне работнікі з Непала спевамі сустракалі Караева ВІДЭА11

Папулярную візажыстку з Гродна асудзілі да пяці з паловай гадоў калоніі па васьмі палітычных артыкулах11

Золатава расказала пра Людмілу Чэкіну ў калоніі

Захад vs Усход. Чаму абласныя цэнтры так адрозніваюцца паміж сабой61

СААЗ абвясціла ўспышку ліхаманкі Эбола ў Афрыцы надзвычайнай сітуацыяй міжнароднага значэння

«Узнікаюць уяўленні, што палітвязні мусяць быць стойкімі, сабранымі, удзячнымі. А рэальнасць розная». Пагаварылі з людзьмі, якія водзяць дэпартаваных літаральна за руку6

«Анёл» згарнуў лагер, але пошукі 72‑гадовай пенсіянеркі пад Крупкамі працягваюцца

Душ або ванна? Навукоўцы вывучалі, што лепш для здароўя3

Сталі хадзіць павольней? Магчыма, праблема ў вушах, а не ў суставах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць