Міністэрства па падатках і зборах (МПЗ) Беларусі апублікавала вынікі «рэвізіі» гульнявой галіны, якая да 1 студзеня 2011 года знаходзілася ў вядзенні Міністэрства спорту і турызму.
З розных прычынаў, у асноўным выкліканых узмацненнем жорсткасці заканадаўства ў гэтай сферы, з 1 сакавіка 2011 года спыненае дзеянне 88 ліцэнзій.
Гэта дастаткова шмат, улічваючы, што паводле дадзеных таго ж МПЗ, які замест Мінспорту і турызму цяпер адказвае за гэтую галіну, на 1 верасня 2011 дзейных ліцэнзій было 114.
Без ліцэнзій засталося 10 кампаній, якія ўтрымлівалі казіно. Найбольш пацярпелі ў гэтым плане аматары азартных гульняў у Гомелі. Роўна палова з 14 закрытых казіно прыпадае на гэты горад.
Спыненая з 1 сакавіка дзейнасць ліцэнзіі на казіно і залу гульнявых аўтаматаў вядомай некалі наваполацкай фірмы «Рэсттрэйд». Гэтая кампанія ўваходзіла ў буйны садавінавы холдынг «Фрутрэал», які належаў бізнэсоўцам Барысу Цлафу і Сяргею Думпэ, што пакінулі Беларусь.
З адносна буйных кампаній, якім належала па некалькі гульнявых пунктаў у розных гарадах Беларусі, адзначым сыход з гэтага рынку уладальнікаў залаў гульнявых аўтаматаў — кампаніі «Играсити» (цэнтральны офіс у Гомелі), віцебскай фірмы «Гульня», мінскай
Пазбавіліся ліцэнзіі таксама букмекерскія кампаніі
Каментары