Усяго патроху11

На гэтым тыдні ў Беларусі захаваецца гарачае надвор'е

У сераду і чацвер да +34, потым пачне прыкметна халадаць.

Як паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэаралагічнага цэнтра Вольга Фядотава 18 ліпеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску, 19 ліпеня тэмпература павялічыцца да 28–33°С, толькі на паўночным захадзе Беларусі будзе на некалькі градусаў халадней — ад 23°С да 25°С. Пры гэтым у многіх раёнах пройдуць кароткачасовыя навальнічныя дажджы, месцамі чакаюцца моцныя вятры.

У далейшым у сярэдзіне тыдня спёка будзе ўзмацняцца. Пры паступленні яшчэ больш гарачых паветраных мас з Ніжняга Паволжа тэмпературны фон нават у начныя часы будзе вагацца ад 17°С да 23°С, днём 28–34°С. Кароткачасовыя дажджы будуць праходзіць толькі ў асобных раёнах.

Гарачае надвор’е захаваецца 21 ліпеня. Аднак у Брэсцкай вобласці тэмпература паветра крыху панізіцца: дзённая тэмпература будзе вагацца ад 22°С да 25°С,

у той час як на астатняй частцы тэрыторыі краіны слупок тэрмометра будзе дабірацца да адзнакі 30–34°С.

Сіноптык паведаміла, што пералом у надвор’і чакаецца 22 ліпеня, калі «Беларусь стане арэнай супрацьдзеяння розных па паходжанні паветраных мас: халаднаватых, якія паступаюць з Заходняй Еўропы, і вельмі гарачых, што распаўсюджваюцца з поўдня еўрапейскага кантынента». У гэты дзень у шматлікіх раёнах прагназуюцца навальнічныя дажджы і месцамі моцныя ліўні, шквалістае ўзмацненне ветру, тэмпература пачне паніжацца. Дзённая тэмпература галоўным чынам чакаецца ў межах 18–25°С, толькі на паўночным усходзе Беларусі да 30°С.

Паводле слоў Фядотавай, у выхадныя дні Беларусь будзе пад уздзеяннем больш свежых паветраных мас, якія распаўсюджваюцца з Балтыйскага мора. Тэмпература паветра стане ніжэйшай.

У суботу яна чакаецца ў межах 18–25°С.
Кароткачасовыя дажджы будуць праходзіць толькі месцамі, дзе-нідзе яны будуць суправаджацца навальніцамі.

У нядзелю тэмпература паветра зноў пачне павялічвацца, паведаміла сіноптык. Дзённая тэмпература будзе знаходзіцца ў межах 24–29°С. Па начах тэмпература будзе вагацца ад 9°С да 16°С. Пры гэтым прагноз на канец тыдня яшчэ будзе ўдакладняцца.

Паводле слоў Фядотавай, у Мінску да чацвярга тэмпература паветра будзе блізкая да 30°С, а ноччу — 18–20°С. 19 ліпеня ў Мінску пройдзе кароткачасовы дождж, дождж магчымы таксама ў сераду і ў чацвер. 21 ліпеня дождж пройдзе з вялікай верагоднасцю. Тэмпература паветра днём у пятніцу складзе 21–23°С. У выхадныя дні будзе ўмерана цёпла: у суботу чакаецца каля 23°С, у нядзелю — каля 27°С. Магчымы кароткачасовы дождж.

Анастасія Янушэўская, БелаПАН.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе10

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння ўкраінскія дальнабойныя беспілотнікі прабілі расійскую абарону адразу на некалькіх кірунках1

Палявод калгаса «Чырвоны баец» з магілёўскага Кіраўска перасеў з сеялкі на танк, а потым — на баявы мапед. І паехаў штурмаваць Запарожжа25

Увялі штрафы для тых, хто выкідвае хатніх жывёл3

Дыверсія ў акупаваным Луганску: падпольшчыкі парушылі ваенную лагістыку

Закон аб штрафах за прапаганду гомасэксуальных адносін і чайлдфры ўступіць у сілу ў чэрвені1

У Расіі ў калоніі памёр палітвязень Веган Хрысталюб Божы, асуджаны за крытыку ісламу і антываенны ролік

Першыя беларускія клубніцы, салодкія іранскія кавуны, «фларыда б'юці» і нават першыя нарцысы. Што можна купіць на Камароўцы перад вялікімі выхаднымі

У лесе ў Лепельскім раёне знайшлі труп невядомай жанчыны1

Чаму ніжні гузік пінжака не зашпільваюць?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе10

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць