Меркаванні6060

Геаграфія народных гулянняў 22 чэрвеня — інфаграфіка

У параўнанні з мінулым тыднем далучыліся новыя гарады — Быхаў, Бярозаўка, Старыя Дарогі, Нясвіж, Глыбокае, Ганцавічы...

Народныя гулянні 22 чэрвеня адбыліся ў дзясятках населеных пунктаў Беларусі. У параўнанні з мінулым тыднем далучыліся новыя -- Быхаў, Бярозаўка (Лідскі раён), Старыя Дарогі, Нясвіж, Глыбокае, Ганцавічы... Людзі ў чарговы раз адгукнуліся на заклік збірацца на цэнтральных плошчах гарадоў кожную сераду, а 19-й гадзіне, пакуль у краіне не адбудуцца палітычныя і эканамічныя перамены.

Там, дзе Плошчы былі ачэплены, сабраць інфармацыю пра колькасць затрыманых цяжка. А вось там, дзе доступ на Плошчы быў, колькасць удзельнікаў вырасла ў сярэднім прыкладна ўдвая. Так, у Кобрыне мінулы раз выйшла 25 чалавек, цяпер — 60. У Бярозе 50 проці дзесяці. У Маладзечне — 200 проці 120, Светлагорску — 60 проці 30. У той жа час у Мазыры, Наваполацку, Полацку колькасць удзельнікаў не вырасла (60—100 чалавек).

Каля 150 чалавек выйшла на цэнтральную плошчу Пінска.

250 чалавек дэманстравала ў Баранавічах, ад 500 да 1000 — у Брэсце.

Дзясяткі чалавек выйшлі на плошчу ў Слоніме, прыкладна каля 70 — Ваўкавыску. Трохі больш за сотню гуляла ў Лідзе.

У Гродне пратэст набыў сюррэалістычны характар: пад гукі аркестру, пад прынесенымі БРСМам чырвона-зялёнымі сцягамі моладзь адказала 3-хвіліннымі апладысментамі на спробы затрымання здымачнай групы.

Ад 700 да 1000 чалавек выйшла на Плошчу ў Гомелі. Прыкладна 350 — у Магілёве.

Ёсць інфармацыя, што людзі выходзілі на Плошчы таксама ў Дзяржынску, Смалявічах, Жодзіне, Слуцку (шматлікія затрыманні), Салігорску, Барысаве (шматлікія затрыманні), Оршы, Жлобіне, Бабруйску, Вілейцы, Лагойску, Быхаве, Пружанах, Навагрудку, Століне, Чачэрску, Мёрах, Шклове, Мар'інай Горцы, Беразіне, Калінкавічах, Асіповічах, Белаазёрску, а таксама ва ўсіх абласных цэнтрах.

Беспрэцэдэнтна ўжо тое, што ў малых гарадах дзясяткі людзей дэманструюць сваё жаданне перамен.

Гэта таксама паказвае ступень болю ў грамадстве, і незадаволенасці палітычным і эканамічным ладам.

Людзі, якія выходзяць у рэгіёнах, свядомыя таго, што іх могуць затрымаць, звольніць, занесці ў чорныя спісы, і ўсё ж выходзяць.

Пратэсты нідзе не набылі гвалтоўнага характару. Нягледзячы на затрыманні і іншыя спробы застрашвання, сярод маніфестантаў панаваў гандысцкі дух.

Каментары60

Цяпер чытаюць

«Казаў, што знішчыць мяне, бо ў яго сувязі і пагоны». Былая жонка ваюе з падпалкоўнікам. Таго панізілі да ўчастковага5

«Казаў, што знішчыць мяне, бо ў яго сувязі і пагоны». Былая жонка ваюе з падпалкоўнікам. Таго панізілі да ўчастковага

Усе навіны →
Усе навіны

Латушка, Курэйчык, Пракопчык, Краўцоў. Поўны спіс тых, хто трапіў у Каардынацыйную раду49

Вынесены прысуд маладой маці, якая скалечыла сваё дзіця4

У Польшчы змянілі падыход да выдачы ўцякацтва для адной групы беларусаў

Старэйшага сына заснавальніка сусветна вядомага брэнда Mango затрымалі па падазрэнні ў забойстве бацькі-мільярдэра

На Мінскім планетарыі ставяць купал, ён круціцца на 360 градусаў1

Латушка перамог усіх на выбарах у Каардынацыйную раду45

Расійская разведка сцвярджае, што Украіна рыхтуе ўдары па Расіі з тэрыторыі Латвіі. Масква рыхтуе правакацыі, якіх яшчэ не бывала?17

«Калі спыняцца допыты?» Памежны камітэт прапанаваў у Threads звяртацца з пытаннямі4

Чаму Gucci зрабіў прадстаўніком брэнда Арыну Сабаленка?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Казаў, што знішчыць мяне, бо ў яго сувязі і пагоны». Былая жонка ваюе з падпалкоўнікам. Таго панізілі да ўчастковага5

«Казаў, што знішчыць мяне, бо ў яго сувязі і пагоны». Былая жонка ваюе з падпалкоўнікам. Таго панізілі да ўчастковага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць