Меркаванні88

Валянцін Стэфановіч: мы прызнаем асуджаных палітвязнямі

Камэнтуючы прысуды Паўлу Вінаградаву, Дзмітрыю Дразду, Алесю Кіркевічу, Андрэю Пратасеню, Уладзіміру Хамічэнку праваабаронца Валянцін Стэфановіч, які адсочваў увесь працэс, сказаў:

«Доказаў таго, што ў Менску 19 сьнежня былі масавыя беспарадкі, суду не было прадстаўлена. Не даказана віна гэтых людзей у зьдзяйсьненьні злачынства па частцы другой артыкула 293-га, а менавіта ў тым, што яны прынялі непасрэдны ўдзел у масавых беспарадках. Калі казаць асобна па кожным з фігурантаў, то адносна Кіркевіча, у прынцыпе, не было доказаў, што ён нешта рабіў. І чаму яму вынесьлі чатыры гады, я не разумею. Мабыць, за тое, што ён сябра „Маладога фронту“? Гэтыя прысуды зьяўляюцца незаконнымі і павінны быць адмененыя. І мы настойваем на вызваленьні ўсіх асуджаных па 293-м артыкуле і прызнаем іх безумоўна палітвязьнямі.

Масавых беспарадкаў 19 сьнежня ў Менску не было. Гэтая справа яшчэ раз падкрэсьліла, што недапушчальная кваліфікацыя дзеяньняў гэтых людзей па артыкуле 293. Не ішла гаворка пра дзеяньні, якія прыносілі пагрозу грамадзкай бясьпецы. Грамадзкаму парадку некаторыя дзеяньні, магчыма, прыносілі пагрозу, але не грамадзкай бясьпецы. Не прыносілі пагрозы жыцьцю і здароўю грамадзянаў, як гэта гаворыцца ў артыкуле. Таму, натуральна, мы, праваабаронцы, ня згодныя з такімі прысудамі».

Каментары8

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць