Меркаванні2727

Саліст «Ляпісаў»: «Сучасную Беларусь апісаў Оруэл»

«Эліта» і «багема» сучаснай Беларусі складаецца з уладальніц вясельных салонаў і касметалагічных кабінетаў і двух-трох папугаяў з беларускага тэлебачання.

Сяргей Міхалок распаўсюдзіў заяву з нагоды забароны канцэртаў.

— Слова «апалітычны» у сітуацыі сённяшняй Беларусі страчвае сэнс. Чалавек, які сябе так называе, апрыёры становіцца ў адзін шэраг з паслугачамі сучаснага рэжыму. Я бачыў часопіс з топ-50 самых паспяховых людзей Беларусі. Сярод іх не знайшоў ніводнага мастака, драматурга, паэта, гісторыка, вучонага, мысляра, касманаўта, героя працы. Уся «эліта» і «багема» сучаснай Беларусі складаецца з уладальнікаў гламурных рэстаранаў, вясельных салонаў і касметалагічных кабінетаў, дырэктараў буцікоў і двух-трох папугаяў з беларускага тэлебачання. Атрымліваецца, што

наша эліта — гэта бяздумны мажорны натоўп, які танчыць на шматлікіх рэйвах і шансонных канцэртах.

Усё, што звязана са свежымі ідэямі, адкрыццямі, сапраўдным мастацтвам — усё гэта знаходзіцца ў глыбокім андэграўндзе.

У Беларусі ідзе нейкі культурны генацыд. Я ведаю, што многія цяпер з’язджаюць на Захад — вучыцца, працаваць, бо не бачаць перспектыў унутры краіны. На самой справе ўсе гэтыя чорныя спісы можна працягваць да бясконцасці.

Кожны разважлівы, прыстойны, інтэлігентны чалавек любой прафесіі можа ўносіць сябе ў чорны спіс.

Такіх, як мы, проста выжываюць з краіны. Нам не дазваляюць спяваць, іншым не даюць займацца мастацтвам, навукай, бізнэсам. І калі раней ад нас патрабавалася маўчанне, то цяпер нас адсюль проста выганяюць.

Я хачу парэкамендаваць усім беларусам прачытаць самую галоўную для сучаснай Беларусі кнігу. Яна напісана 50 гадоў таму чалавекам, які ніколі не быў у нашай краіне, але ён падрабязна яе апісаў. Кніга называецца «1984», аўтар — Джордж Оруэл.

А цяпер вернемся да рок-н-ролу. Калі ідэолагі і працаўнікі культуры, афіцыйныя асобы лічаць, што «Ляпіс Трубяцкой», N.R.M., «Нейра Дзюбель», Naka, Вайцюшкевіч нявартыя высокага звання рок-музыкі, тады

няхай яны па метадзе «Фабрыкі зорак» набяруць з ліку БРСМ-актывістаў, самаробных талентаў, апрануць іх у скураныя ўборы па вобразе галоўнага рокера нашай краіны Дзядзі Вані.

Няхай выдатныя кампазітары Алег Елісеенкаў, Макс Алейнікаў і іншыя напішуць ім рок-песні, паставяць ім цуда-святламузыку, якую я бачыў на розных афіцыйных мерапрыемствах, а пасля з дапамогай дручкоў і электрашокераў зганяюць на гэтыя канцэрты моладзь. Таму ўсе гэтыя афіцыйныя мерапрыемствы і бясплатна нікому не патрэбныя.

Сёння стала вядома, што адмененыя мінскія канцэрты гурту «Ляпіс Трубяцкой» 1 і 2 красавіка. Перад гэтым музыкам не дазволілі выступіць у Гомелі і Магілёве.

Каментары27

Цяпер чытаюць

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?

Усе навіны →
Усе навіны

Сасна ўпала проста перад аўтамабілем у Слуцкім раёне

Стаматолаг з Оршы распавяла, што спецслужбы прапанавалі ёй вярнуцца з ЗША ў Беларусь. Яна адказала28

Каб не плаціць 21 рубель штрафу, гамяльчук прадставіўся іменем сябра. І атрымаў крыміналку3

Прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» праект «Гадзіннічак цікае»6

Футбольны клуб у Нідэрландах душэўна правёў на пенсію прачку, што мыла футболкі гульцоў 27 гадоў1

На працоўным стале кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Кірылы Буданава ляжыць нататнік «Спіс пі*арасаў 2026»25

Хлопец у Асіповічах вырашыў праверыць, ці добра гарыць бензін. Аказалася, што добра3

12‑гадовая дзяўчынка стала кур'ерам тэлефонных махляроў у Мінску

Пірацкая копія новага мультфільма «Аватар: Легенда пра Аанга» пайшла ў беларускі пракат пасля зліву ў сеціва5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць