Грамадства33

БНФ перадаў у пракуратуру 2600 паручальніцтваў за палітвязняў

У пракуратуру Мінска cёння перададзена 2600 паручацніцтваў у дачыненні да абвінавачаных па справе аб масавых беспарадках 19 снежня, якія па-ранейшаму ўтрымліваюцца ў следчых ізалятарах КДБ і МУС.

Як паведаміў журналістам старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, удзельнікі гэтай акцыі салідарнасці з палітвязнямі ставяць сваёй мэтай, сама меней, дамагчыся змянення меры стрымання затрыманым на падпіску аб нявыяздзе.

Янукевіч адзначыў, што раней у пракуратуру перадаваліся аналагічныя паручыцельствы за Уладзіміра Някляева і Ірыну Халіп. «Паручальніцтвы былі перададзеныя літаральна за некалькі дзён да іх змяшчэння пад хатні арышт. Думаю, яны адыгралі сваю ролю пры змяненні Някляеву і Халіп меры стрымання. Аднак гэтага недастаткова. Лічым, што яны павінны быць вызваленыя пад падпіску аб нявыездзе», — сказаў старшыня Партыі БНФ.

Партыя мае намер працягваць акцыю салідарнасці з палітзняволенымі. Паводле слоў Янукевіча, яшчэ 1,5 тысячы паручальніцтваў сабрана па рэгіёнах, і гэта праца будзе працягнута.

Кампанію па зборы подпісаў грамадзян пад хадайніцтвамі аб змяненні меры стрымання і вызвалення змешчаных у СІЗА партыя БНФ пачала каля месяца таму. Паручыцельства прадугледжана Крымінальна-працэсуальным кодэксам Беларусі. Яно заключаецца ў тым, што не менш як двое грамадзян Беларусі могуць выступіць з хадайніцтвам на імя органаў пракуратуры, з тым каб у дачыненні да асоб, якія знаходзяцца да суда пад арыштам, была зменена мера стрымання — знаходжанне на волі пад падпіскай аб нявыяздзе.

«Сам факт наяўнасці паручыцельстваў аўтаматычна не вядзе да змянення меры стрымання, але з’яўляецца вельмі важнай умоваў выхаду на волю змешчаных у СІЗА. Акрамя таго, гэта прадэманструе следству і суду салідарнасць і волю беларускага грамадства», — заяўляў Янукевіч 5 студзеня.

Паводле даных праваабаронцаў, у спісе абвінавачаных па крымінальнай справе аб масавых беспарадках на сёння 42 чалавекі. У іх ліку пяць экс-кандыдатаў у прэзідэнты — Аляксей Міхалевіч, Андрэй Саннікаў, Мікалай Статкевіч, Уладзімір Някляеў і Віталь Рымашэўскі. Міхалевіч, Саннікаў і Статкевіч па-ранейшаму ўтрымліваюцца ў СІЗА КДБ, Някляеў змешчаны пад дамашні арышт, Рымашэўскі знаходзіцца пад падпіскай аб невыяздзе.

Каментары3

Цяпер чытаюць

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Усе навіны →
Усе навіны

У «Мінск-Свеце» вароны звілі гняздо проста на вежавым кране і цяпер патрабуюць ад кранаўшчыка «хабар»3

У прэстыжным раёне Лондана з'явілася новая скульптура Бэнксі1

Мама Ксюшы Маісеенкі, якой збіралі грошы на лячэнне ад СМА, запісала відэазварот з просьбай дапамагчы ёй вярнуць дзяцей3

У Магілёве падчас руху загарэўся новы тралейбус1

Скандальны беларускі футбаліст вярнуўся на радзіму. Але хапіла аднаго матча, і яго выганяюць з чарговай каманды

У Маскве заявілі, што ў Кіева згоды на перамір'е ніхто і не пытаецца. Хапае і рашэння Пуціна8

Як часта трэба правяраць зрок? Тлумачыць галоўны доктар бальніцы

У Мінску ліквідуюць Нацыянальны цэнтр сучаснага мастацтва4

Бельгія не будзе дэмантаваць свае ядзерныя рэактары4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць