Свет22

Генеральны сакратар ААН заклікаў вызваліць беларускіх палітвязняў

Пан Гі Мун адзначыў сур'ёзную заклапочанасць, выказаную групай назіральнікаў у дачыненні да выбарчага працэсу і развіцця сітуацыі пасля выбараў.

Генэральны сакратар Пан Гі Мун заклікаў да вызваленьня журналістаў, апазыцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты і іх прыхільнікаў, якія працягваюць утрымлівацца пад вартай у Беларусі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.

«Пан Гі Мун адзначыў сур’ёзную заклапочанасьць, выказаную групай назіральнікаў у дачыненьні да выбарчага працэсу і разьвіцьця сытуацыі пасьля выбараў, і заклікаў улады Беларусі ў поўнай меры выконваць правы чалавека і належныя прававыя працэдуры», заявіў на прэс-канфэрэнцыі ў Нью-Ёркупрэс-сакратар Марцін Несіркі.

«Генэральны сакратар прызнае важнасьць працы місіі АБСЭ ў Беларусі і шкадуе аб рашэньні уладаў Беларусі аб закрыцьці офіса АБСЭ ў Менску», дадаў ён.

У мінулым месяцы Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Наві Пілэй выказала глыбокую занепакоенасьць з нагоды гвалту, які успыхнуў пасьля выбараў, у тым ліку выкраданьне кандыдатаў ад апазыцыі, і заклікала да неадкладнага вызваленьня затрыманых.

На аднаго з асноўных апазыцыйных кандыдатаў быў зьдзейсьнены напад па шляху да масавай акцыі ў Менску, пасьля чаго ён быў шпіталізаваны, а пасьля выкрадзены невядомымі асобамі з ужываньнем гвалту, яшчэ падчас правядзеньня галасаваньня. Акрамя таго, «спробы радыкальных прыхільнікаў апазыцыйных кандыдатаў уварвацца ў будынак урада» пацягнулі за сабой масавыя затрыманьні апазыцыйных кандыдатаў і іх прыхільнікаў, праваабаронцаў, журналістаў і рэпрэсіі ў дачыненьні да грамадзянскай супольнасьці.

Спадарыня Пілэй таксама заклікала урад Беларусі забясьпечыць захаваньне правоў чалавека ў дачыненьні да праваабаронцаў, журналістаў і арганізацый грамадзянскай супольнасьці. «Я заклікаю усе бакі устрымацца ад гвалту і дэманстраваць поўнае павагу правоў чалавека», — заявіла яна.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Беларускі павільён у Венецыі называюць сёлета адным з найлепшых. ШМАТ ФОТА з адкрыцця15

Беларускі павільён у Венецыі называюць сёлета адным з найлепшых. ШМАТ ФОТА з адкрыцця

Усе навіны →
Усе навіны

Завочна будуць судзіць Сяргея Міхалка22

Абяцаная кавярня ў мінскай воданапорнай вежы пакуль так і не адкрылася1

Вядомы брытанскі відэаблогер склаў рэйтынг краін былога СССР. Беларусь паставіў на першае месца. Чаму?22

Ціханоўская: Лукашэнка вядзе Беларусь да вялікай бяды13

Лаўроў выключыў удзел Расіі ў «Еўрабачанні» з-за сатанізму5

У Венгрыі заяц скокнуў самакатчыку ў твар і збіў яго на зямлю9

У Гомелі адбыўся яшчэ адзін выпадак нападу бяздомнага сабакі на дзіця 1

Ці не здарацца летам масавыя адмены авіярэйсаў праз дэфіцыт паліва?

Па цяжкіх артыкулах будуць судзіць, верагодна, цэлую сям'ю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі павільён у Венецыі называюць сёлета адным з найлепшых. ШМАТ ФОТА з адкрыцця15

Беларускі павільён у Венецыі называюць сёлета адным з найлепшых. ШМАТ ФОТА з адкрыцця

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць