Свет44

ЗША скончылі вайну ў Іраку

Апошняя баявая брыгада ўзброеных сілаў ЗША пакінула Ірак. 50 тысяч амерыканскіх вайскоўцаў застаюцца ў якасці дарадцаў іракскіх нацыянальных сіл бяспекі.

Апошняя баявая брыгада ўзброеных сілаў ЗША пакінула Ірак. 50 тысяч амерыканскіх вайскоўцаў застаюцца ў якасці дарадцаў іракскіх нацыянальных сіл бяспекі.

4 тысячы вайскоўцаў 4-й брыгады «Страйкер» 2-й пяхотнай дывізіі ЗША пачалі пераход іракска-кувейцкай мяжы ў раёне КПП Хабары на світанні.

Маршрут вываду апошняга падраздзялення быў распрацаваны за месяц, а падраздзяленні баявых браніраваных машын «Страйкер» пачалі падцягвацца да мяжы яшчэ тыдзень таму. Апошняя калона баявых машын пакінула базу адразу пасля поўначы і пачала павольнае прасоўванне на поўдзень, старанна аглядаючы шашы на прадмет прыдарожных бомбаў.

Па словах афіцыйнага прадстаўніка злучэння Крыстафера Офрада, у Іраку крыху затрымаюцца некалькі сотняў вайскоўцаў 4-й брыгады, якім трэба вырашыць усе адміністрацыйныя пытанні. Яны вылецяць з Багдада ў Эль-Кувейт увечары ў чацвер.

Аперацыя «Іракская свабода» фармальна завершыцца 31 жніўня, таму Пентагон не стаў рабіць афіцыйных заяваў з нагоды спынення амерыканскімі войскамі баявых аперацый. Афіцыйны прадстаўнік дзярждэпартамента Філіп Кроўлі абмежаваўся заўвагай, што праца амерыканцаў у Іраку з гэтага часу будзе ў большай ступені факусавацца на вырашэнні грамадзянскіх задач.

«Мы завяршаем вайну, - заявіў дыпламат у інтэрв'ю тэлеканалу MSNBC. - Але мы не заканчваем нашу працу ў Іраку. Перад Іракам ў нас доўгатэрміновыя абавязальніцтвы».

Салдаты, што пакідалі Ірак, былі задаволеныя, сведчаць рэпарцёры The Associated Press. «Аперацыя «Іракская свабода »заканчваецца на вашых вачах!» - крычаў на пляцы камандзір брыгады, палкоўнік Джон Норыс. Па яго словах, салдаты вяртаюцца «як героі», піша The New York Post: «Я хачу, каб дадому яны вярталіся з гонарам у сэрцах».

Не менш задаволены і прэзідэнт Барак Абама, які выканаў сваё перадвыбарчае абяцанне скончыць вайну ў Іраку.

«У паваротны момант вайны, калі нашы войскі працягваюць сыходзіць з Іраку, я спадзяюся, мы ўсе разам падзякуем ім, усім вайскоўцам і іх сем'ям, за іх службу", -
гаворыцца ў заяве Абамы, распаўсюджанай прэс-службай Белага дома.

Як толькі завершыцца аперацыя «Іракская свабода», Пентагон прыступіць да ажыццяўлення аперацыі «Новы світанак».

У Іраку да канца 2011 застануцца 50 тысяч амерыканскіх вайскоўцаў. Яны атрымаюць статус ваенных дарадцаў і зоймуцца падрыхтоўкай і навучаннем іракскіх нацыянальных сіл бяспекі.

У складзе гэтых сілаў застануцца дзве баявыя брыгады, што атрымалі назву «брыгадаў дапамогі і падтрымкі». У Іраку яны могуць застацца і даўжэй, калі гэтага папросіць іракскі ўрад.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы1

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы

Усе навіны →
Усе навіны

«Відаць, што апоры развальваюцца». Стан аднаго з мінскіх мастоў цераз Свіслач выклікае трывогу1

«Перамогу «Цісы» ўспрымаю пазітыўна, але ёсць асцярогі». Беларусы, якія жывуць у Венгрыі, расказалі пра выбары і змену ўрада6

На Гомельшчыне паставяць аглядную вышку з відам на Чарнобыльскую АЭС2

У Браславе адмянілі фестываль з амаль 60‑гадовай гісторыяй3

Mak.by не сам прыдумаў замену «амерыкана», а купіў ужо гатовы брэнд3

Косткі, пер’е і вада ў фаршы. Беларусы скардзяцца на прадукцыю «Пятрухі»9

Самы карыкатурны злодзей Слоніма скончыў свой шлях у мясным штурме на Данбасе8

Трамп давёў колькасць спыненых войнаў да дзесяці8

У Бабруйску імпартазамясцяць дражэ M&M’s3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы1

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць