Спорт11

У НХЛ сёлета будзе толькі адзін беларус

4 кастрычніка ўначы стартуе рэгулярнае першынство ў Нацыянальнай хакейнай лізе, наймацнейшай лізе плянэты, дзе сабраныя найлепшыя гульцы з усяго сьвету. Сёлета ў НХЛ будзе гуляць толькі адзін беларус...

4 кастрычніка ўначы стартуе рэгулярнае першынство ў Нацыянальнай хакейнай лізе, наймацнейшай лізе плянэты, дзе сабраныя найлепшыя гульцы з усяго сьвету. Сёлета ў НХЛ будзе гуляць толькі адзін беларус — Руслан Салей.

Руслан гэтым летам перабраўся з «Анагайму Майці Дакс», за які гуляў падчас усёй сваёй заакіянскай кар’еры і дайшоў ў 2003 г. фіналу Кубку Стэнлі, у «Флёрыду Пантэрз». «Пантэры» ня самы моцны клюб лігі, але з дапамогай Руслана і яшчэ некалькіх вопытных гульцоў яны думаюць пераадолець чорную паласу.

Неблагія шанцы яшчэ сёлета засьвяціцца ў складзе славутага «Манрэаль Канадыянз» маюць Андрэй Касьціцын і Міхаіл Грабоўскі, якія былі адчэпленыя ад каманды ў апошні момант. Яны распачнуць сэзон у фарм-клюбе «Манрэаля» «Гамільтан Бульдогз», але найхутчэй ужо бліжэйшым часам будуць выклікацца і ў галоўную каманду.

Гэтым летам у трэнінг-кэмпах НХЛаўскіх камандаў удзельнічалі яшчэ тры беларусы Сяргей Касьціцын («Манрэаль Канадыянз»), Сяргей Коласаў («Дэтройт Рэд Ўінгз») і Канстанцін Захараў («Сэнт-Люіс Блюз»), але іхнія спробы замацавацца ў наймацнейшай лізе сьвету накрыліся вечкам.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія43

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю43

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

Пад Віцебскам грузавік пратараніў рэйсавы аўтобус — ёсць пацярпелыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць