Браніслаў Камароўскі захоўвае высокі рэйтынг, аднак колькасць прыхільнікаў Яраслава Качыньскага пастаянна расце.Аб гэтым сведчаць вынікі даследавання, праведзенага на замову «Gazety Wyborczej» у канцы траўня.
Паводле вынікаў апытання, рэйтынг Браніслава Камароўскага стала трымаецца на ўзроўні 50% у той час як Качыньскі змог павялічыць колькасць сваіх прыхільнікаў з 30% да 38%.
Калі б выбары адбыліся проста зараз, то ў першым туры за Камароўскага гатовыя аддаць свае галасы палова польскіх выбаршчыкаў, за Качыньскага — 38%. У другім туры, калі ён усё ж адбудзецца — адпаведна 56% і 40%.
Акрамя двух згаданых кандыдатаў
Нагадаем, што датэрміновыя прэзідэнцкія выбары адбудуцца ў Польшчы 20 чэрвеня. Рашэнне аб іх правядзенні было прынятае пасля трагічнай гібелі былога прэзідэнта Леха Качыньскага ў авіякатастрофе пад Смаленскам.
Цяпер чытаюць
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары