Вока ў Гродне, палец у Мар'інай Горцы, апёкі ў Смаргоні — піратэхнічныя вынікі Новага года
Ратавальнікі расказалі пра трох пацярпелых падчас святкаванняў.

Скрыншот відэа з сацсетак
1 студзеня да медыкаў звярнулася трое беларусаў з пашкоджаннямі, атрыманымі ад піратэхнікі.
39‑гадовы мужчына Смаргоні атрымаў апёкі ад бенгальскіх агнёў, запаленых у кватэры.
34‑гадовай жыхарцы Гродна не пашанцавала атрымаць траўму вачэй пасля выбуху ў двары ля дома ў г. Гродна.
А ў Мар'інай Горцы 51‑гадовы мясцовы жыхар пры выбуху петарды пашкодзіў палец правай кісці.
Пасля аказання медыцынскай дапамогі ўсе трое накіраваныя на амбулаторнае лячэнне.
Каментары