Грамадства11

Сёння адбудзецца суд над Сяргеем Каваленкам

7 студзеня сябар КХП БНФ вывесіў бел‑чырвона‑белы сцяг на галоўнай ёлцы Віцебску. Каваленку пагражае да 5 год абмежавання волі.

7 студзеня сябар КХП БНФ Сяргей Каваленка вывесіў бел‑чырвона‑белы сьцяг на галоўнай ёлцы Віцебску. За гэта яго вінавацяць у злосным хуліганстве. Яго таксама вінавацяць у тым, што ён аказаў супраціў міліцыянтам падчас затрыманьня. Паводле двух крымінальных артыкулаў, Сяргею Каваленку пагражае да 5 год абмежаваньня волі.

Суд па крымінальных абвінавачаньнях супраць Сяргея Каваленкі будзе адбывацца 12 траўня «з другой спробы». Першапачаткова працэс быў прызначаны на 20‑га красавіка, але ў той дзень ён так і не адбыўся. Афіцыйная прычына пераносу працэсу — тое, што ў прызначанага судзьдзі Яўгена Бурунова былі пільныя асабістыя cправы.

Аднак аднадумцы актывіста не выключаюць, што працэс перанесьлі праз тое, што каля Кастрычніцкага райсуду сабралася шмат ахвотных падтрымаць Сяргея Каваленку. А ён сам, падыходзячы да суду, разгарнуў на вачох у прысутных вялікі бел‑чырвона‑белы сьцяг.

Гэтую акцыю палічылі хуліганствам, і 21 красавіка Сяргею Каваленку прысудзілі 7 сутак арышту. Удзельнікамі несанкцыянаванага пікету былі прызнаныя таксама сябар актывіста Тарас Сурган і малодшы брат Віталь Каваленка. Абодва хлопцы таксама адседзелі «суткі».

Сяргей Каваленка ўпэўнены, што і гэтым разам аднадумцы прыйдуць падтрымаць яго — 10.30, Кастрычніцкі раённы суд:

«Канешне, прыйдзе шмат народу. Таму што беларусы моцная, сьмелыя людзі. Годныя. І ўсе, хто годны і сьмелы, прыйдуць мяне падтрымаць!»

Сяргея Каваленку будуць судзіць паводле абвінавачваньняў у злосным хуліганства. Ён можа атрымаць да 5‑ці год абмежаваньня волі. Сам Каваленка катэгарычна ня згодны з такім абвінавачваньнем:

«7‑га студзеня я ўзьняў сьцяг на галоўнай гарадзкой ёлцы. І гэта была палітычная акцыя, а не хуліганская. Хуліганскай яна была б, каб я кагосьці абразіў, зьбіў ці папсаваў маёмасьць. А такога не было, таму ўсё гэта — хлусьня. Я хацеў паказаць людзям, які ў нас прыгожы, правільны сьцяг — бел‑чырвона‑белы».

Віцебскага сябра КХП БНФ таксама будуць судзіць паводле артыкулу 363 — за супраціў міліцыянтам, якія яго затрымлівалі.

З матэрыялаў крымінальнай справы, якія складаюць тры тамы, актывіст даведаўся, што трое міліцыянтаў ‑‑ падпалкоўнік Андрэй Іваноў, малодшы сяржант Максім Максімаў і старшы сяржант Васіль Палітыка — патрабуюць ад яго яшчэ й кампэнсацыі маральнай шкоды ў памеры 10 мільёнаў кожнаму. Яны цьвердзяць, што апазыцыянэр іх публічна абражаў.

Сяргей Каваленка двойчы зьвяртаўся ў Кастрычніцкі райсуд, каб распачаць справу супраць гэтых супрацоўнікаў міліцыі за тое, што яны нанесьлі яму пашкоджаньні. Але двойчы суд яму ў гэтым адмовіў.

За час сьледзтва, якое вялося з таго самага 7 студзеня, Сяргей Каваленка быў спачатку затрыманы, а потым зьмешчаны ў сьледчы ізалятар на два месяцы.

Праўда, празь некалькі дзён яго адтуль вызвалілі пад падпіску аб нявыезьдзе. Апазыцыянэр прайшоў псыхіятрычную экспэртызу, у ягонай кватэры быў праведзены ператрус. У дзяржаўных газэтах былі надрукаваныя артыкулы, дзе ўчынак Сяргея Каваленкі апісвалі як злачынны. У газэце «Віцебскі рабочы», да прыкладу, апазыцыянэра назвалі «мутантам, якому месца ў клетцы заапарку».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся6

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску прадаецца міні-кватэра ўсяго за 33 тысячы даляраў2

Крысціна Ціманоўская збіраецца стаць вядучай на «Белсаце»13

Радыкальныя змены ў транспартнай схеме Магілёва: закрыццё праспекта Міру закране 27 маршрутаў1

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў16

NASA плануе да 2032 года развярнуць на Месяцы жылую станцыю2

13‑гадовы спявак з Мінска ледзь не загінуў, калі катаўся на электрасамакаце2

Таганрог і Севастопаль падвергліся ракетнай атацы УСУ

Парламент Шатландыі падтрымаў правядзенне рэферэндуму аб незалежнасці

Ці сапраўды стрэс робіць нас тоўстымі? Пяць міфаў пра гармон стрэсу картызол1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся6

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць