Грамадства22

У Пінскім раёне больш няма музея Яўгеніі Янішчыц

Раней музей вядомай беларускай паэткі, якая паходзіла з тых мясцін, быў у школе ў вёсцы Парэчча, у якой Яўгенія Янішчыц вучылася ў 9‑10 класах. Аднак цяпер гэтую школу закрылі, а сабраныя музейныя экспанаты сталі па сутнасці нікому не патрэбныя, паведаміла ў сацсетках пісьменніца Аксана Спрынчан.

Фота Аксаны Спрынчан

Пасля закрыцця школы экспанаты склалі ў скрынкі і адвезлі ў Пінскую раённую бібліятэку, дзе яны цяпер і стаяць.

Пры гэтым, як сцвярджаецца, Мерчыцкі этнаграфічны музей, які знаходзіцца ў былой школе, дзе Янішчыц вучылася ў 5—8 класах, адмовіўся ўзяць гэтыя экспанаты да сябе, хоць мае прасторныя памяшканні. Больш таго — у гэтым музеі нібыта няма нават партрэта знакамітай зямлячкі. 

Фота Аксаны Спрынчан

Яўгенія Янішчыц (1948—1988) — беларуская паэтка і перакладчыца. Нарадзілася ў вёсцы Рудка на Піншчыне, з ранняга дзяцінства захаплялася паэзіяй, друкавацца пачала яшчэ школьніцай. Скончыла філфак БДУ, працавала ў газетах і часопісах, была вядомай і прызнанай паэткай. Паводле слоў Васіля Быкава, «Жэня была самая таленавітая з усіх самых таленавітых паэтэс Беларусі, самая цнатлівая і дасканалая». У 1988 годзе скончыла жыццё самагубствам, скочыўшы з акна шматпавярховіка ў Мінску.

Каментары2

  • Вольная Беларусь
    12.10.2025
    Прыйдзе час будзе і музэй Янішчыц, і музэй Геніюш і г.д. Вуліцы будуць у іх гонар названы, помнікі у́ гарадах ды раёных цэнтрах
  • %
    13.10.2025
    Вольная Беларусь, вельмі сумніўна ваша цьверджаньне. Па-першае - калі той час прыйдзе, па-другое - тым хто ідзе зараз зусім не цікава тая беларуская культура. Дастаткова паглядзець на правадыроў той новай хвалі - суцелная расейшчына

Цяпер чытаюць

«Дзякуй, мотабраце!» Слуцкі матацыкліст дапамог салігорскай хуткай выйграць час для цяжкахворага

«Дзякуй, мотабраце!» Слуцкі матацыкліст дапамог салігорскай хуткай выйграць час для цяжкахворага

Усе навіны →
Усе навіны

Спадкаемцы «Вострава чысціні» закрываюць крамы і фіксуюць страты2

Лукашэнка заявіў, што ў яго на поўдні і ў Расіі на захадзе ёсць супольная праблема29

Пад меркаваным месцам пахавання Ісуса раскрылі 2000‑гадовую таямніцу, якая супадае з біблейскім апісаннем12

У Пінску пільная бабуля не дала махлярам абдурыць свайго ўнука

Толькі палова беларусаў вяртаюцца з адпачынку адпачыўшы

Беларусы эфектна правялі лета на даху Нацыянальнай бібліятэкі ШМАТ ФОТА1

Лябедзька: Ці лепш было б, каб у 1994‑м годзе Лукашэнку перамог Кебіч? Не!31

У Мінску адкрылі рух па абноўленым мосце праз Свіслач1

У Іўеўскім раёне ў лабавым сутыкненні адзін чалавек загінуў, трое пацярпелі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дзякуй, мотабраце!» Слуцкі матацыкліст дапамог салігорскай хуткай выйграць час для цяжкахворага

«Дзякуй, мотабраце!» Слуцкі матацыкліст дапамог салігорскай хуткай выйграць час для цяжкахворага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць