У ЗША афіцыйна наступіў шатдаўн — федэральны ўрад прыпыніў працу пасля таго, як кангрэс не змог прыняць бюджэт на новы фінансавы год.

На гэты перыяд дзяржаўным установам забаронена траціць грошы, большасць дзяржаўных служачых адпраўляюць у неаплатныя адпачынкі, а тыя, чый функцыянал лічыцца крытычна важным (медыкі, памежнікі, вайскоўцы, транспартныя работнікі і іншыя), будуць працаваць без заробку.
У сучаснай гісторыі шатдаўны адбываліся 21 раз з улікам цяперашняга, прычым самы працяглы прыйшоўся на першае прэзідэнцтва Трампа і працягваўся 35 дзён — з 22 снежня 2018 года па 25 студзеня 2019-га.
Каментары