Усяго патроху11

Зеландыя: кантынент, які амаль цалкам схаваны пад вадою

У 2017 годзе навукоўцы афіцыйна прызналі існаванне кантынента, які застаецца практычна нябачным. Расказваем, чым ён яшчэ адметны.

Новая карта кантынентаў Зямлі. Аўтар: Nick Mortimer / scimex.org

Як піша IFLScines, гіпотэза пра існаванне Зеландыі як самастойнага кантынента існавала каля 150 гадоў. Але толькі ў 2017 годзе група з адзінаццаці геолагаў з Новай Зеландыі, Новай Каледоніі і Аўстраліі на падставе аналізу спадарожнікавых здымкаў, даных аб марскім дне і геалагічных даследаванняў прыйшла да высновы, што Зеландыя павінна лічыцца не мікракантынентам або кантынентальным фрагментам, а паўнавартасным, хоць і амаль цалкам пагружаным, кантынентам.

Даследаванне 2021 года сведчыць аб тым, што Зеландыі больш за мільярд гадоў. Гэта значыць, яна прыкладна ўдвая старэйшая, чым лічылі геолагі раней. Новы кантынент атрымаў назву на маарскай мове — Te Riu-a-Māui.

Зеландыя знаходзіцца ў Паўднёвым паўшар’і, на ўсход ад Аўстраліі, і ахоплівае каля 5 мільёнаў квадратных кіламетраў. Але 95% яе плошчы знаходзіцца пад паверхняй акіяна. Над яго паверхняй выступаюць толькі асобныя часткі — Новая Зеландыя, Новая Каледонія і некалькі дробных астравоў.

Паводле агляду, апублікаванага геолагам Нікам Морцімерам (Nick Mortimer), Зеландыя мае складаную і доўгую гісторыю.

Каля 500 мільёнаў гадоў таму яна была часткай суперкантынента Гандвана — гіганцкага масіву сушы, які аб’ядноўваў большую частку Паўднёвага паўшар’я. У складзе Гандваны Зеландыя заставалася да таго часу, пакуль прыкладна 60-85 мільёнаў гадоў таму не аддзялілася і не пачала фарміравацца як асобны кантынент.

Прыкладна 25 мільёнаў гадоў таму адбыўся геалагічны зрух, у выніку якога большая частка Зеландыі «ўтапілася» — апусцілася ніжэй за ўзровень акіяна. Аднак дзякуючы рухам тэктанічных пліт на яе тэрыторыі сфармаваліся сучасныя Паўночны і Паўднёвы астравы Новай Зеландыі. Менавіта гэтыя надводныя фрагменты дазваляюць вывучаць кантынент і яго мінулае.

Што адрознівае Зеландыю ад іншых кантынентаў

Зеландыя мае вельмі шырокія падводныя кантынентальныя шэльфы і невялікія наземныя плошчы. Гэта вылучае яе сярод іншых кантынентаў, якія маюць вялікія масы сушы і вузкія падводныя кантынентальныя шэльфы. Такая структура і тлумачыць, чаму Зеландыя амаль цалкам пад вадой.

Другая ключавая асаблівасць — мяжа паміж Ціхаакіянскай і Аўстралійскай тэктанічнымі плітамі, якая праходзіць праз гэты кантынент. У выніку — частыя землятрусы, вулканічныя вывяржэнні, геалагічная нестабільнасць. Гэта робіць Зеландыю каштоўным рэсурсам для разумення рызыкі будучых стыхійных бедстваў, а таксама геалагічнага мінулага кантынента.

Паводле палеантолага Джэймса Крэмптана (James Crampton) з Універсітэта Вікторыі ў Велінгтоне, менавіта Зеландыя з’яўляецца найбуйнейшай крыніцай матэрыялу для вывучэння тэктанічнай, акіянаграфічнай, кліматычнай і біялагічнай эвалюцыі ў паўшар’і Ціхага акіяна.

Геалагічныя пароды Зеландыі захоўваюць сведчанні пра тое, як на працягу мільёнаў гадоў змяняліся акіяны і клімат, што ўплывала на ўсю Зямлю. Акрамя таго, яны распавядаюць гісторыю ўнікальных раслін і жывёл, многія з якіх жывуць дагэтуль і сустракаюцца толькі ў гэтым рэгіёне.

У 2023 годзе вучоныя абвясцілі, што завяршылі распрацоўку самай падрабязнай карты Зеландыі. Але, як прызнае Нік Морцімер, застаецца шмат пытанняў. Напрыклад, чаму распаўся суперкантынент Гандвана? І чаму на Зеландыі так шмат патухлых вулканаў, якія раскіданы па яе тэрыторыі?

Каментары1

  • Шляхцич Завальня
    10.07.2025
    Зеландия - это остров, который находится между Швецией (их разделяет Эрезундский пролив) и островом Фюн. Оба острова принадлежат Дании

Цяпер чытаюць

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй3

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

«Усе грошы пайшлі на матэрыялы і падаткі». Аўтар незабыўных скульптур у Быхаве, Касцюковічах і Гарадцы адказаў крытыкам22

Спецыялісты расказалі, якія фішынгавыя лісты найчасцей адкрываюць беларусы. Лідарам стала запрашэнне на суботнік1

На папулярным вадасховішчы людзі зрабілі больш за паўтысячы нелегальных прыватных прычалаў

У лесе пад Дзяржынскам знайшлі ваўчаня з дэфармаванымі лапамі. Яно аказалася цалкам ручным1

У Мінску пачалі будаваць Казахстанскі квартал5

У Міграцыйным дэпартаменце Літвы патлумачылі, як будуць дэпартаваць Скіндзерава11

У Балгарыі на трасе сутыкнуліся ажно 86 машын, 12 чалавек загінулі

Катэдж за Нацыянальнай бібліятэкай стаў самым дарагім домам Беларусі, прададзеным у кастрычніку

У Францыі з царквы скралі і знішчылі мошчы святога Мікалая — таго, хто стаў правобразам Санта-Клауса7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй3

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць