Здарэнні11

Фотафакт: на кальцавой грузавік збіў два легкавікі

Па словах відавочцаў, аварыя здарылася ў часе спынення руху на ўчастку дарогі для пропуска калоны вайсковай тэхнікі.

Па словах відавочцаў, аварыя здарылася ў часе спынення руху на ўчастку дарогі для пропуска калоны вайсковай тэхнікі.

30 сакавіка прыблізна а 14-й гадзіне на МКАД у раёне Сцяпянкі цягач «Вольва» збіў два легкавікі — «Опель» і «Пежо». Ад моцнага ўдару задняя частка «Опеля» змялася амаль да месца кіроўцы. На шчасце ў машыне не было пасажыраў. Кіроўца пашкодзіў твар. Паводле відавочцаў, на гэтым участку МКАД на той момант быў спынены рух для пропуска калоны вайсковай тэхнікі. «Мужыкі, я там быў на чатыры машыны наперадзе.

Праз 5 — 10 секунд пасля спынення пачуў віск тармазоў і ўдар, як быццам з дзевяціпавярховіка скінулі смеццевы кантэйнер.
МКАД была перакрытая ў тым месцы, дзе выезд на яе з-пад моста налева і наверх (р-н базы МНС і гаражнага кааператыва). Гаёвы, які на фота — перакрываў дарогу пад мостам, пачуў ўдар і падняўся па адхоне на МКАД. (…) У вадзілы Опеля рассечаны лоб. Сам ён ад удару апынуўся на пярэднім пасажырскім сядзенні і рассек лоб аб правую стойку (быў не прышпілены). Потым мы яго дасталі адтуль, адагнуўшы пярэднія дзверы», — піша адзін з наведвальнікаў форума onliner.by. Многія ўдзельнікі абмеркавання гэтага здарэння выказваюць прэтэнзіі да дзеянняў супрацоўнікаў ДАІ па арганізацыі руху на МКАД у часе праходжання ў гэтым раёне калоны вайсковай тэхнікі.

Праз нейкі час на тым жа ўчастку трасы, прыблізна ў 500 м ад месца сутыкнення грузавіка з легкавікамі, адбылася яшчэ адно ДТЗ з удзелам мікрааўтобуса «Мерседэс» і легкавіка. Мікраўтобус перавярнуўся.

Афіцыйнай інфармацыі наконт здарэнняў на МКАД пакуль няма. У прэс-рэлізе ДАІ за 31 сакавіка падрабязнасцяў няма.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі19

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Як часта трэба правяраць зрок? Тлумачыць галоўны доктар бальніцы

У Мінску ліквідуюць Нацыянальны цэнтр сучаснага мастацтва4

Бельгія не будзе дэмантаваць свае ядзерныя рэактары4

На неадэкватнага пасажыра, які так спяшаўся ў Смаленск, што пабіўся з аховай метро, завялі крыміналку10

Ютуб-канал Юрыя Дудзя прызналі ў Беларусі экстрэмісцкім2

У Гомельскай вобласці за палітыку арыштаваны 70‑гадовы ліквідатар. Яго адправілі ў СІЗА1

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры32

У Мінск прыедзе нідэрландская зорка 2010-х. Вы дакладна чулі яе хіты This Is Love і Policeman8

Карл ІІІ сустракаўся ў Белым доме з прэзідэнтамі ЗША тры разы. Як за 56 гадоў памяняўся Авальны кабінет?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі19

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць