Грамадства11

Ці могуць пасажыра аштрафаваць, калі кіроўца не змог прадаць яму квіток?

У сацсетках мінчанка паскардзілася на кіроўцу аднаго са сталічных гарадскіх аўтобусаў, які, па яе словах, адмовіўся прадаць ёй квіток, спасылаючыся на адсутнасць рэшты з купюры ў 100 рублёў. Агенцтва «Мінск-Навіны» з гэтай нагоды распытала прэс-сакратарку прадпрыемства «Мінсктранс» Алену Грамыка, ці трактуецца ў такім выпадку пасажыр як безбілетны.

«У мэтах якаснага абслугоўвання пасажыраў падчас працы на лініі кіроўца павінен пры сабе мець квіткі на праезд і разменныя грошы. Ён не можа адмовіць пасажыру ў продажы квітка, — сказала Алена Грамыка. — Аднак могуць здарыцца сітуацыі, калі кіроўца вымушаны будзе гэта зрабіць праз адсутнасць рэшты. З буйной купюрай можа аказацца не адзін, а некалькі пасажыраў».

Прэс-сакратарка «Мінсктранса» асабліва падкрэсліла, што такая сітуацыя не з'яўляецца ўважлівай прычынай пры праверцы аплаты праезду і не вызваляе пасажыра ад магчымых штрафных санкцый.

У мінскіх аўтобусах, дарэчы, можна знайсці аб'явы, у якіх пасажыраў просяць расплачвацца купюрамі наміналам не больш за 5 рублёў.

Каментары1

  • Кантралёр
    10.04.2025
    У нас у Польшчы кіроўцы прадаюць квіткі толькі пры наяўнасьці адлічанае сумы. Наколькі я ведаю квіткі ў вас можна набыць загадзя й скасаваць да наступнага прыпынку. Ў нас скасоўваецца адразу пасьля ўваходу ў транспартны сродак. Ды й кантралёры разьбірацца ня будуць. Мяркую, што жанчына адмыслова дала 100 рублёўку, каб ехаць без аплаты.

Цяпер чытаюць

Стваральніца сеткі кафэ Myloverberry распавяла, як разам з мужам загнала паспяховы бізнэс у даўгі

Стваральніца сеткі кафэ Myloverberry распавяла, як разам з мужам загнала паспяховы бізнэс у даўгі

Усе навіны →
Усе навіны

Арцём Шрайбман назваў сваю самую вялікую памылку як аналітыка35

Даўгі еўрапейскага бізнэсу Дзмітрыя Скіндзерава, якога Літва пазбаўляе прытулку, дасягнулі 354 тысяч еўра9

Латушка заклікаў Сабаленку паспрыяць вызваленню палітычных вязняў18

Клічко ўпершыню выказаўся пра смерць былой нявесты Хейдэн Панецьер2

У Беларусі арыштавалі літоўскага бізнэсмена7

Прапагандыст Рачылоўскі кардынальна змяніў імідж ФОТАФАКТ40

Расіянку шпіталізавалі ў Мінску праз моцны перабор з энергетыкамі1

Памёр Аляксей Смалякоў5

На «Беларуськаліі» загінуў рабочы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стваральніца сеткі кафэ Myloverberry распавяла, як разам з мужам загнала паспяховы бізнэс у даўгі

Стваральніца сеткі кафэ Myloverberry распавяла, як разам з мужам загнала паспяховы бізнэс у даўгі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць