Грамадства11

У Мінску з’явяцца «марудныя зоны» для самакатаў. Дзе менавіта?

Штучны інтэлект дапаможа рэгуляваць выкананне Правілаў дарожнага руху ў сталіцы. Пра гэта распавёў дырэктар адной з кікшэрынгавых кампаній Аляксандр Каляда, паведамляюць «Мінск-Навіны».

Фота: Мінск-навіны

Акрамя таго, штучны інтэлект будзе кантраляваць хуткасць сродкаў персанальнай мабільнасці (СПМ) у так званых «павольных зонах». У Мінску ўжо нельга разагнацца на арандаваным самакаце больш чым да 25 км/г — але гэта яшчэ не ўсё.

Цяпер з’явілася паняцце «марудных зон» — гэта пешаходныя вуліцы і месцы вялікага скаплення людзей. Тут хуткасць СПМ абмяжоўваецца 10—15 км/г, прычым абмежаванне ўводзіцца самімі прыладамі. Яны могуць не толькі запавольвацца, але і поўнасцю спыняцца.

У «павольныя зоны» сталіцы трапляе цэнтральная частка горада і першае транспартнае кальцо па вуліцах Мельнікайце, Сухой, Калектарнай, Свярдлова, Ульянаўскай, Багдановіча, Казлова, Старажоўскай і праспекце Незалежнасці. У спісе таксама раён Камароўскага рынку, паркі Перамогі, імя Грэкавай, Чалюскінцаў, тэрыторыі каля буйных гандлёвых цэнтраў і шэраг іншых пляцовак.

Акрамя таго, цяпер карыстальнік можа выбраць адзін з трох хуткасных рэжымаў: «эка» (не больш за 15 км/г), «драйв» (да 20 км/г), «спорт» (максімум 25 км/г), — патлумачыў эксперт.

Таксама дзейнічае праграма «Антытандэм» — яна аўтаматычна аналізуе і выяўляе парушэнні пры карыстанні самакатамі.

Каментары1

  • Максим Дизайнер
    01.04.2025
    Когда сделают марудные зоны для коптящих ведер с болтами, которые носятся на самосвалах по смежным с дворами дорогам?

Цяпер чытаюць

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба13

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Усе навіны →
Усе навіны

З 1 сакавіка ГЦ Green City уводзіць платную начную стаянку

Адной з галоўных цэляў першай хвалі ўдараў па Іране былі лідары ісламскай рэспублікі7

У нядзелю чакаецца да +15. Надвор'е на першыя дні вясны1

Трамп: Калі мы скончым, вазьміце ўладу над сваім урадам. Ён будзе вашым14

Шпакоўскі: Жадаем Ірану мужнасці і стойкасці57

Ізраіль і ЗША рыхтуюцца да шматдзённага канфлікту з Іранам

Як асвоілася Святлана Ціханоўская ў Варшаве і ці ўжо пайшла на бокс? Распыталі11

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране60

Цэны на какава-бабы абваліліся. Але ці патаннее шакалад?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба13

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць