Здарэнні1010

П'яная выхавацелька дзіцячага садка ўбачыла на камодзе ў кавалера з Зыбіцкай $600 — а пасля як памяць адшыбла

Міліцыя расказала дзяўчыне, што яна забрала грошы і ўцякла ад новага знаёмага.

Вось такія дзіцячыя садкі цяпер будуюць у Мінску. Ілюстрацыйнае фота.

У судзе Фрунзенскага раёна будуць разглядаць крымінальную справу ў адносінах 23-гадовай мінчанкі.

Выхавацелька дзіцячага садка не мела праблем з законам — пакуль не трапіла ў бар на Зыбіцкай.

Дзяўчына пазнаёмілася там з хлопцам, які запрасіў яе да сябе ў кватэру на вуліцы Кірэенкі.

Паколькі ў мужчыны не аказалася наяўнасці, ён падняўся з дзяўчынай у кватэру, узяў грошы, а пасля ненадоўга выйшаў, каб разлічыцца з таксістам, пакінуўшы яе адну.

Калі хлопец вярнуўся, выхавацелькі ўжо не было. Як не было і 600 даляраў і 50 еўра, якія ляжалі на камодзе. Ён пазваніў у міліцыю, сілавікі знайшлі дзяўчыну ў той жа дзень.

Яна патлумачыла, што ў бары моцна перабрала са спіртным і дрэнна памятае падзеі, якія адбываліся. У сябе дзяўчына прыйшла толькі ў незнаёмай кватэры. Паколькі фігурантка не ведала, дзе знаходзіцца, яна скінула скрыншот геалакацыі прыяцелю, папрасіўшы за ёй прыехаць.

Дзяўчына прызнала віну і раскаялася, грошы вярнула. Аднак крымінальную справу за крадзеж усё ж атрымала.

Каментары10

  • вавёрачка
    16.03.2025
    vożyk , можа з'явiцца i праспект патрушава, калi ў рэшце прусаку маскалi падкiнуць грошай на другую АЭС
  • Лавелас
    16.03.2025
    А мне здавалася, што на зыбiцкай адны абурэўшыя айцiшнiцы ды жрыцы. Калi там ужо з'явiлiся больш танныя бюджэтнiцы, то буду туды хадзiць... i за грошыкамi сачыць пiльна.
  • даведка
    16.03.2025
    Воспитательница детского сада подумала. что это плата ей за проведённую ночь?

Цяпер чытаюць

Аляксей Хлястоў на Акрэсціна

Аляксей Хлястоў на Акрэсціна

Усе навіны →
Усе навіны

«І ўсё ж такі ён існуе!» У сеціве «спалілі», як выглядае новы электрагармонік МАЗ, якую завод трымае ў сакрэце10

У Віцебску жанчына збіла сужыцеля да першай групы інваліднасці. Колькі далі?3

Фестываль агню ў мінскім заапарку, які абурыў гараджан, не адбудзецца

У Расіі забаранілі пісаць пра забароны2

У небе над Рэчыцай — дрон2

Што вядома пра экс-афіцэра Службы бяспекі Лукашэнкі Андрэя Спасава, якога пасадзілі за палітыку2

У ЕС прыйдзецца плаціць па тры еўра за кожны тавар, куплены па-за межамі Еўрасаюза анлайн8

Ціхан Клюкач загінуў12

На Сызранскім НПЗ у Расіі бушуе пажар пасля атакі БПЛА, ёсць загінулыя3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксей Хлястоў на Акрэсціна

Аляксей Хлястоў на Акрэсціна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць