Грамадства11

«ЗАГС быў супраць, але мы даказалі». Жыхары Мінска далі дзіцяці імя, якое палічылі трайным

Яўген расказаў Onliner.by, што нарадзіўся ў Магілёве, пасля заканчэння школы з’ехаў на ПМЖ у Ізраіль, дзе і пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай Малкай.

Два гады таму сям’я вырашыла пераехаць у Беларусь. 11 кастрычніка 2024 года ў Яўгена і Малкі нарадзілася трэцяе дзіця — дзяўчынка, якой далі імя Мір’ям Хая-Мушка.

— Спачатку ў ЗАГСе нават не хацелі рэгістраваць, спасылаючыся на тое, што паводле заканадаўства імя можа быць максімум падвойным, а тут яно трайное. Але мы даказалі, што Хая-Мушка — гэта адно імя, якое пішацца праз злучок. Я прынёс даведку з Цэнтра даследавання беларускай культуры, мовы і літаратуры пра тое, што імя не супярэчыць заканадаўству і сапраўды існуе. Пасля гэтага імя зарэгістравалі.

Выбар незвычайнага для беларусаў імя Яўген патлумачыў так:

— Паколькі мы габрэі, хацелася даць хасідскае імя з нашай традыцыі. Хая азначае «жыццёвая», а Мушка — гэта зусім не насякомае, а водар, які ёсць у храме ў Ерусаліме. Мір’ям — біблейскае імя, сястра Маісея. Яно азначае «горкая вада з мора». Імя з’явілася ў той момант, калі габрэі знаходзіліся ў рабстве ў Егіпце.

Каментары1

  • Вока народа
    24.01.2025
    Куды глядзіць Аляксандр Рыгоравіч.
    Дзяцей ужо абзываюць як жадаюць.
    Карыстаюцца тым, што нованароджаныя яшчэ не могуць даць у адказ па зубах. Няхай улада дасць.

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Бабруйска выратавалі зайца, які трапіў у пастку ВІДЭА1

У Беларусі стварылі сэрвіс для самотных людзей ды іх блізкіх4

Калумбійскіх «какаінавых бегемотаў» гатовыя прыняць у Індыі1

У цэнтры Мінска кіроўца «Ламбаргіні» на расійскіх нумарах спрабаваў падрэзаць трамвай. Той аказаўся мацнейшым14

У Аб'яднаным пераходным кабінеце рупяцца пра «візу маладога беларуса». Што гэта такое?13

У «Мінск-Свеце» вароны звілі гняздо проста на вежавым кране і цяпер патрабуюць ад кранаўшчыка «хабар»3

У прэстыжным раёне Лондана з'явілася новая скульптура Бэнксі1

Мама Ксюшы Маісеенкі, якой збіралі грошы на лячэнне ад СМА, запісала відэазварот з просьбай дапамагчы ёй вярнуць дзяцей3

У Магілёве падчас руху загарэўся новы тралейбус1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць