Свет44

Кізім абвяргае, што ва Украіне з пераліку моў, што знаходзяцца пад асаблівай абаронай, выкрэсліваюць беларускую

Пасол Украіны па асаблівых даручэннях па Беларусі Ігар Кізім зрабіў адмысловую заяву наконт выкрэслівання беларускай мовы са спісу тых, што знаходзяцца ва Украіне пад асаблівай абаронай. Інфармацыя пра такую перспектыву з'явілася ў розных пабліках пасля заявы прадстаўніка ўраду ў Вярхоўнай Радзе Тараса Мельнічука.

Пасол Украіны па асаблівых даручэннях па Беларусі Ігар Кізім. Фота: Ihor Kyzym / Facebook

Кізім абвяргае, што Кабмін Украіны ўхваліў змены ў праект закона, які тычыцца Хартыі аб рэгіянальных мовах і, быццам бы там прыбралі беларускую мову са спісу моў, развіццё якіх патрабуе дзяржаўнай падтрымкі.

«Нават на тое, што пасяджэнне Кабінета міністраў толькі сёння, ніхто не звяртае ўвагі», — напісаў ён.

Затое, паводле яго слоў, адразу пайшлі ўжо негатыўныя каментары, СМІ падхапілі «гэтае трызненне».

«Паслухайце, ну паглядзіце праект на афіцыйным сайце, ён у публічным доступе. Там беларуская мова стаіць наперадзе ўсіх пералічаных у пабліках моў (у адпаведнасці з алфавітам). Так што супакойцеся «хайпушнікі». Як гаворыцца, не падтрымлівайце хоць і прымітыўнае, але ўсё ж ІПСА расійска-беларускіх афіцыйных уладаў і / або прапагандыстаў», — напісаў ён.

24 снежня з'явілася інфармацыя, што Кабінет міністраў Украіны адобрыў праект закона, якім прапануе прыбраць з пераліку моў, якія падлягаюць асаблівай абароне, беларускую і рускую. 

Каментары4

  • Беларус
    26.12.2024
    Дзякуй спадару амбасадару за тлумачэньні і падтрымку.

    Але ж лукашэнкаўскія ўлады не з'яўляюцца "беларускімі" ды "афіцыйнымі". Яны антыбеларускія, бо зьнішчаюць усё беларускае. Беларускія ж афіцыйныя ўлады месьцяцца зараз у выгнаньні - у Вільні ды Варшаве. На чале з абранай прэзідэнткай. А прарасейскі рэжым у Мінску ня можа быць афіцыйным па вызначэньні, бо захапіў уладу гвалтам і зброяй, а таму ня можа афіцыйна прадстаўляць краіну. Варта было б ужо нарэшце вызначыцца з тэрміналогіяй.
  • не трэба слоў
    26.12.2024
    "Беларускія ж афіцыйныя [?] ўлады месьцяцца зараз у"
    Беларус, а можна афіцыйную спраўку наконт іхняй афіцыйнайсці атрымаць?
  • Беларус
    27.12.2024
    не трэба слоў, Рэчаіснасць не патрабуе даведкі-паперкі. Яна грунтуецца непасрэдна на падзеях. Гэта і засьнятыя чэргі з мітынгамі, і вынікі незалежнага падліку, што матэматычна даказвае перамогу Ціханоўскай, і рэпрэсіі, што дагэтуль чыняцца прайграўшым і захапіўшым уладу дыктатарам.

    Дзяржаўных беларускіх інстытуцый зараз не існуе - яны ўсе захоплены. Гэта таксама рэчаіснасьць. Але ж калі вельмі патрэбна паперка - то гэта да лукашэнкаўскага "цыку". Там, нават, пячатка будзе аб ўсенароднай падтрымкі ў 80%.

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры16

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму пазяханне такое заразнае?

Упершыню за доўгі час падчас атакі беспілотнікаў загінуў жыхар Падмаскоўя9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну34

Робат паўстаў на шоу ў Кітаі 4

Намеснік міністра прыродных рэсурсаў Расіі збег у ЗША праз Мінск13

Падобны да надмагілля памятны знак у Нясвіжы заззяў новым бляскам14

Два кенты на Савецкай у Брэсце ў кепках з ЧЗ падпявалі пад песню «Жукоў». І мелі неасцярожнасць запосціць гэта ў трэдс15

«Жыццё — штука цікавая, аднак». Зорка беларускага гандбола наняўся фатографам, каб здымаць улюбёную многімі беларускую спявачку4

З клінінгавай кампаніі дадаткова здзерлі ў бюджэт аж 1,1 мільёна17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры16

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць