Свет33

Камісар ЕС: Расія назапашвае танкі, а Еўропа не гатовая адбіць напад

Андрус Кубілюс спаслаўся на звесткі спецслужбаў, згодна з якімі Расія будзе гатовая напасці на краіны ЕС у 2030 годзе.

Ілюстрацыйнае фота

Новы камісар ЕС па пытаннях абароны Андрус Кубілюс заявіў у інтэрв'ю Redaktionsnetzwerk Deutschland: «Калі шчыра, мы недастаткова падрыхтаваныя да нападу. Пройдуць гады, перш чым у нас у Еўропе з'явяцца магчымасці, прадугледжаныя планамі НАТА», піша Bild.

Кубілюс спаслаўся на звесткі спецслужбаў, згодна з якімі Расія будзе гатовая напасці на краіны ЕС у 2030 годзе: «Эксперты кажуць, што Расія цяпер вырабляе больш танкаў, чым выкарыстоўвае на лініі фронту. Незлічоная колькасць танкаў маецца, і я, натуральна, задаю сабе пытанне: чаму Расія гэта робіць? Што задумаў Пуцін? Мы можам толькі меркаваць».

У любым выпадку важна быць гатовымі да «надзвычайнай сітуацыі, аб магчымасці якой перасцерагаюць спецслужбы», дадаў Кубілюс.

Каментары3

  • Жвтр
    13.12.2024
    Блеф. Блеф, у частцы нямогласьці NATO адбіць напад Расеі, калі такі адбудзецца. Гэты блеф скіраваны на еўрапейскага жыхара, як частка праграмы для ментальнай падрыхтоўкі сьвядомасьці еўрапейца да падвышэньняў выдаткаў на абарону, на вайсковыя патрэбы, і да зьменаў жыцьцёвага ладу з улікам магчымай вайны й, у сувязі з гэтым, магчымых абмежаваньняў у правах, замацаваных заканадаўча...
    Еўропа не гатова да вайны менавіта ментальна, а гэта аслабляе й вайсковы патэнцыяль, бо войска, гэта перш за ўсё людзі...
  • Ваўкалак
    13.12.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Дрон-дракон
    14.12.2024
    Не наганяйце жаху. Расейскія танкі добра гараць. Дастаткова некалькі 500$-х дронаў, каб зьнішчыць танк за некалькі мільёнаў.

Цяпер чытаюць

Алесь Бяляцкі сустрэўся з Папам Львом XIV4

Алесь Бяляцкі сустрэўся з Папам Львом XIV

Усе навіны →
Усе навіны

У шведскім Гётэборгу выпусцілі на маршрут першы беспілотны аўтобус. Праз гадзіну ён сутыкнуўся з трамваем1

МАЗ паказаў свой новы прыгарадны аўтобус3

Расійскі мільярдэр збег з Расіі праз Беларусь, зняўшы вялікую суму грошай9

Нацбанк патлумачыў, навошта ўвялі патрабаванне геалакацыі пры ўваходзе ў інтэрнэт-банкінг4

У «Дукорскім маёнтку» патлумачылі, чаму ў іхнім заасадзе не ўсе жывёлы выглядаюць прывабна

Сілавікі запусцілі чат-бот для даносаў. Цяпер бондаравец Юспа стаў частым госцем на міліцэйскіх гутарках3

На Мінскім моры адкрыюць «Порт» — новую зону адпачынку1

У мінскія крамы завезлі свежыя беларускія маліны1

«Першыя 500 цэляў ужо на алоўку». Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм УСУ папярэдзіў Лукашэнку44

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алесь Бяляцкі сустрэўся з Папам Львом XIV4

Алесь Бяляцкі сустрэўся з Папам Львом XIV

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць