Здарэнні22

Пенсіянер з Гродна своечасова адгаварыў жонку — яна хацела аддаць ашуканцам 120 тысяч рублёў

Гродзенскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта ўстанаўліваюцца абставіны замаху на інтэрнэт-махлярства.

16 верасня 78-гадовай жыхарцы абласнога цэнтра патэлефанаваў невядомы. Мужчына прадставіўся супрацоўнікам фінансавай міліцыі і паведаміў, што на імя пенсіянеркі аформлены крэдыт на 38 тысяч рублёў, піша Newgrodno.by.

Зразумела, апошняя патлумачыла, што сама нічога не афармляла. Далей лжэсупрацоўнік паведаміў, што грошы будуць выкрадзеныя і пераведзеныя за мяжу, удакладніў ці маюцца ў пенсіянеркі наяўныя сродкі. Атрымаўшы станоўчы адказ, зламыснік сказаў, што ўсе грошы неабходна задэклараваць шляхам пераводу на паказаны ім карт-рахунак.

Аднак планам махляра ў гэты раз не наканавана было спраўдзіцца.

Муж пенсіянеркі заўважыў яе ненатуральныя паводзіны. Апошняя нервавалася, пры гэтым стала збіраць усе сямейныя зберажэнні. Мужчына зразумеў, што нешта адбылося. Пасля чаго жонка распавяла ўсю гісторыю. Муж усвядоміў, што гэта ашуканцы, пра што і паведаміў у міліцыю.

Варта адзначыць, што тэлефонныя размовы вяліся з жанчынай з розных абаненцкіх нумароў. Пры гэтым ні асаблівая сакрэтнасць таго, што адбываецца, ні спешнасць перадачы грашовых сродкаў не насцярожылі пацярпелую. І толькі дзякуючы пільнасці мужа страты сямейных зберажэнняў удалося пазбегнуць. Усяго даверлівая жыхарка абласнога цэнтра збіралася перадаць зламыснікам 120 тысяч рублёў.

Каментары2

  • Влад
    24.09.2024
    Откуда у таких дебилов такие деньги?
  • Тэкля
    24.09.2024
    Такое ўражанне,што ў Беларусі грошы толькі, мякка кажучы, не ў зусім разумных. Ніякіх спачуванняў падобныя ахвяры асабіста ў мяне не выклікаюць

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры16

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму пазяханне такое заразнае?

Упершыню за доўгі час падчас атакі беспілотнікаў загінуў жыхар Падмаскоўя9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну34

Робат паўстаў на шоу ў Кітаі 4

Намеснік міністра прыродных рэсурсаў Расіі збег у ЗША праз Мінск13

Падобны да надмагілля памятны знак у Нясвіжы заззяў новым бляскам14

Два кенты на Савецкай у Брэсце ў кепках з ЧЗ падпявалі пад песню «Жукоў». І мелі неасцярожнасць запосціць гэта ў трэдс15

«Жыццё — штука цікавая, аднак». Зорка беларускага гандбола наняўся фатографам, каб здымаць улюбёную многімі беларускую спявачку4

З клінінгавай кампаніі дадаткова здзерлі ў бюджэт аж 1,1 мільёна17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры16

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць