Грамадства44

У Віцебску за «садзейнічанне экстрэмізму» будуць судзіць жанчыну з першай групай інваліднасці

Падчас мірных шэсцяў у Віцебску яна перамяшчалася на інвалідным вазку, бо ёй цяжка хадзіць.

9 кастрычніка Віцебскі абласны суд пачне разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Валянціны Крыштопенкі. Жанчыне інкрымінавана ч. 1 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Справу прызначана разглядаць Галіна Бондал, піша «Вясна».

Валянціна мае інваліднасць І групы, жыве з пенсіі. Пасля выбараў яе неаднаразова штрафавалі па палітычных адміністрацыйных артыкулах. Так, у 2021 годзе жанчыну аштрафавалі на 1160 рублёў за фотаздымак з цытатай з Бібліі «Калі ўладарыць бязбожнік — народ стогне». Гэта палічылі «несанкцыянаваным пікетаваннем».

Падчас мірных шэсцяў у Віцебску Валянціна перамяшчалася на інвалідным вазку, бо ёй цяжка хадзіць.

Каментары4

  • BF
    21.09.2024
    "Лукашэнка так шчыра жадае спыніць рэпрэсіі ды перагарнуць старонку, але ва ўсім вінаватыя палітычныя вязні" , — казала нейкая наіўная асоба. А па факце вар'ят не можа спыніць сваю помсту беларускаму народу і напіцца людской крыві. Ён асоба якая будзе помсціць людзям і катаваць народ пакуль не памрэ. Гэта шчыра кажу ўсім наіўным хто верыць у нейкія перамовы з псыхапатам (Psychopathy).
  • Jg
    21.09.2024
    Нічога яго ўжо не зменіць і не спыніць акрамя смерці ці адхіленне ад ўлады. Псіхічна здаровыя людзі могуць знайсці сабе справу, а не псыхапат які спужаўся народу. Нічога акрамя помсты. Ніякіх дасягненняў лукашызму ні у эканоміцы, ні у медыцыне, ні у навуцы, ні у турызму, ні у спорце, ні у гаспадарцы, ні ў жыцці грамадства няма, ня будзе і быць ня можа. Ніякіх дасягненняў акрамя як гадзіць суседу на ганак, ды перафарбоўваць усю краіну ў чырвона-зяленае лайно і помсціць народу за тое што той жадае лепшага і вольнага жыцця.
  • Box
    21.09.2024
    Калі Лукашэнка пачаў вызваляць палітвязняў, некаторая частка дэмакратычных пачала казаць пра яго гуманізм. Вось выпадак, які паказвае, што насамрэч сістэма не мяняецца, яна працягвае жорскія рэпрэсіі, а выхад на волю палітычных зняволеных — проста цынічны гандаль дзеля пэўных саступак з боку Захаду.
    Гуманізм кажаце? За інтэрв’ю незалежнаму СМІ будуць судзіць жанчыну, якая не можа хадзіць.

Цяпер чытаюць

«Фемінізм у маім выпадку перамог». Вераніка Станкевіч — пра дапамогу палітвязням у «Вольных» і планы на вяселле з Івуліным5

«Фемінізм у маім выпадку перамог». Вераніка Станкевіч — пра дапамогу палітвязням у «Вольных» і планы на вяселле з Івуліным

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяржава прапануе, каб маці Ксюшы з СМА перавяла сабраныя $1,8 мільёна ў Дом дзіцяці. Валанцёры супраць24

Інфаркт, цяжкі стан. З'явіліся звесткі пра зняволенага каталіцкага святара Парахневіча і яго абвінавачванне

Наста Кудасава: Недзе гадоў у 15 адправіла вершы ў «Нашу Ніву», у далёкі Менск, у якім нават ніколі не была

У ЗША пераблыталі сцягі Вялікабрытаніі і Аўстраліі перад прыездам караля Карла III2

У выніку расійскага ўдару па Дняпры загінулі чатыры чалавекі1

Жлобінскі «Металург» незвычайна адсвяткаваў перамогу ў чэмпіянаце Беларусі па хакеі1

СК пацвердзіў смерць 18‑гадовага хлопца на стадыёне ў Мінску1

Зяленскі пацвердзіў перамовы з Аліевым

Клубніцы па 10 рублёў, радыска за 5 і буякі па 115 рублёў. Што прапануе Камароўка ў канцы красавіка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Фемінізм у маім выпадку перамог». Вераніка Станкевіч — пра дапамогу палітвязням у «Вольных» і планы на вяселле з Івуліным5

«Фемінізм у маім выпадку перамог». Вераніка Станкевіч — пра дапамогу палітвязням у «Вольных» і планы на вяселле з Івуліным

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць