У Гомелі жанчына скокнула з 16-га паверха. У яе была анкалогія на апошняй стадыі
Пра тое, што ў Гомелі на вуліцы Кожара жанчына выпала з акна на 16-м паверсе, паведамілі чытачы выдання «Моцныя навіны», прыслаўшы нават адпаведнае відэа.

Па словах відавочцаў, яны пачулі гучныя крыкі на вуліцы і сталі міжвольнымі сведкамі трагедыі: пажылая жанчына стаяла на балконе 16 паверха некалькі хвілін, потым скокнула ўніз.
Усё сведчыць пра тое, што адбылося самагубства, і нават можна здагадацца пра яго прычыну. Па словах суседзяў, у жанчыны дыягнаставалі анкалагічнае захворванне на апошняй стадыі і літаральна на днях выпісалі з бальніцы. У кватэры яна жыла адна.
Суседка таксама расказала, што перад трагедыяй жанчына перадала суседу свой мабільны тэлефон.
Працяглы час яна стаяла на падваконніку перад тым, як скокнуць, і нарэшце наважылася.
Цяпер чытаюць
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары