«Прапрацоўваем пытанне распрацоўкі пагаднення па ўзаемадзеянні ў сферы высокіх тэхналогій і інфарматызацыі».

Завяршыўся візіт беларускай дэлегацыі пад кіраўніцтвам старшыні Мінгарвыканкама Уладзіміра Кухарава ў Пекін, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінгарвыканкама.
«Падчас сустрэч, якія прайшлі ў Пекіне, дасягнуты вельмі сур'ёзныя дамоўленасці. Самае галоўнае — падпісанне праграмы па развіцці супрацоўніцтва на 2024-2026 гады, — адзначыў Уладзімір Кухараў. — Прапрацоўваем пытанне распрацоўкі пагаднення па ўзаемадзеянні ў сферы высокіх тэхналогій і інфарматызацыі».
Адбыліся перамовы з кіраўніцтвам Пекінскай гарадской будаўнічай групы і Пекінскай інжынерна-будаўнічай карпарацыі.
Дэлегацыя беларускай сталіцы таксама наведала цэнтр «Разумны горад», Дзяржаўны архіў публікацый і культуры, пекінскую дэманстрацыйную зону беспілотнай язды высокага ўзроўню, цэнтр па абслугоўванні грамадзян па гарачай лініі 12345, музей Камуністычнай партыі Кітая, навукова-тэхнічны парк Чжуньгуаньцунь.
На сустрэчы з кіраўніцтвам Пекінскай гарадской будаўнічай групы абмяркоўваліся ход будаўніцтва ў Мінску нацыянальнага футбольнага стадыёна, а таксама далейшыя планы па ўзаемадзеянні, на перамовах з кіраўніком Пекінскай інжынерна-будаўнічай карпарацыі — этапы ўзвядзення басейна ў раёне Кальварыі.
Падчас наведвання выставачнага і выпрабавальнага цэнтра «Разумны горад» беларускай дэлегацыі прадэманстравалі перадавыя тэхналогіі, якія паляпшаюць працу транспартнай сістэмы і граюць значную ролю ў эфектыўным выкарыстанні энергетычных рэсурсаў, спрашчэнні працэсаў кіравання і павышэнні ўзроўню бяспекі.
-
У Мінску адкрылі новую дыспетчарскую станцыю замест знесенай савецкай. Але будынка там няма — толькі бытоўка і біятуалет
-
У Беларусі за апошнія гады ліквідавалі 40 праваслаўных прыходаў
-
У Беларусі перастала працаваць сістэма анлайн-кантролю за рухам тавараў — ад шын да фенаў. Гэта не першы такі збой сёлета
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары