У Мінэнерга патлумачылі прычыны адключэння электрычнасці вечарам у Мінску
Электрычнасць знікала а 22:00 у Лошыцы і на Партызанскім праспекце

У 21:56 гэта адбылося ў больш чым 20 дамах у Лошыцы па вуліцах Сыракомлі, Шпілеўскага і Ігуменскім тракце. Збой быў ліквідаваны ў 23:25.
У 22:18 электрычнасць знікла ў некалькіх дамах на Партызанскім праспекце.
У «Мінскэнерга» патлумачылі гэта пашкоджаннем кабельнай лініі 10кВ. Хутка электразабеспячэнне было адноўлена.
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары