Свет11

На расійскім рудніку «Піянер», дзе пад заваламі апынуліся 13 шахцёраў, спынілі выратавальную аперацыю

Гэта звязалі з рызыкай паўторнага абвалу і затапленнем усіх гарызонтаў шахты, дзе маглі знаходзіцца людзі.

Фота: amurobl.ru

Выратавальная аперацыя на рудніку «Піянер» у Амурскай вобласці спынена. Там гэта звязалі з рызыкай паўторнага абвалу і затапленнем усіх гарызонтаў шахты, дзе маглі знаходзіцца людзі, піша Бі-бі-сі.

У шахце рудніка на глыбіні больш за 100 метраў пад заваламі 18 сакавіка апынуліся 13 горнарабочых.

Ратавальнікі прасвідравалі некалькі свідравін, каб разведаць сітуацыю. 25 сакавіка МНС Расіі заявіла, што апушчаная ў свідравіну камера знайшла ваду. Яшчэ раней — аб тым, што руднік з высокай верагоднасцю затоплены.

Свідравіны, прасвідраваныя на рудніку, паказалі што ўсе гарызонты, дзе маглі быць людзі, затопленыя вадой, глінай і лёдам, заявілі зараз у адміністрацыі рудніка.

На мінулым тыдні быў затрыманы і арыштаваны дырэктар рудніка Аляксей Бірукоў. Яго абвінавачваюць у парушэнні патрабаванняў бяспекі пры здзяйсненні прац (арт. 216 КК РФ).

Яшчэ на мінулым тыдні ТАСС пісаў, што большая частка аварыйна-выратавальных работ на рудніку «Піянер» прыпынена. «Прыпыненыя ўсе працы, уключаючы свідраванне чацвёртай свідравіны, з-за рухомасці грунта. Захоўваецца рызыка паўторнага прарыву пароды», — казала крыніца агенцтва.

Каментары1

  • эхх
    01.04.2024
    і неяк не здзіўляюся....

Цяпер чытаюць

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»37

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»

Усе навіны →
Усе навіны

Памятаеце жанчыну, якую падманулі расійскія турысты? Кампанія, якая тут ні пры чым, прапанавала ёй кампенсацыю3

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха4

Севярынец расказаў, як і навошта рэзаў сабе руку на Акрэсціна ў 2020‑ым5

«Хто валодае Малой Такмачкай, той валодае светам». Непрыступнае ўкраінскае сяло стала мемам7

Прэзідэнт Францыі зладзіў прабежку ў Ерэване. З ім пабеглі вулічныя сабакі9

5 карысных паслуг мінскага аэрапорта, якія вы маглі не ведаць1

У Мінску ставяць спецыяльныя боксы для сабак — вось для чаго3

«У гэты дзень не спала ўся краіна». У Докшыцах з помпай адкрылі аўтамыйню7

У Расіі павесілі банер «З Днём Попеды!»10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»37

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць