Свет22

Індыя гатовая замяняць расійскую нафту

Найбуйнейшы імпарцёр расійскай нафты, Індыя, скараціла закупкі нафты ў Расіі і гатовая цалкам замяніць яе на нафту з Саудаўскай Аравіі, паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцы.

Фота ілюстрацыйнае

Найбуйнейшыя нафтаперапрацоўчыя заводы Індыі — Bharat Petroleum і найбуйнейшы ў краіне Indian Oil — ужо цяпер разглядаюць магчымасць набыць у саудаўскай кампаніі Saudi Aramco па 1 млн барэляў нафты.

Адзначаецца, што расійская нафта стварае Індыі ўсё больш праблем і больш не з'яўляецца вельмі прывабнай. У прыватнасці, купля расійскай лёгкай маласерністай нафты «Сокал» спалучаная з праблемамі пры спробах правесці плацеж, расказаў адзін з суразмоўцаў агенцтва. Акрамя таго, Індыя ўжо скараціла закупкі нафты ў Расіі ў сувязі з непрывабнымі зніжкамі.

У выніку Indian Oil імкнецца закупляць больш паліва з Саудаўскай Аравіі і Заходняй Афрыкі. Тым больш што Саудаўская Аравія ў студзені знізіла цэны да самага нізкага ўзроўню за 27 месяцаў, таму найбуйнейшы індыйскі НПЗ зацікавіўся дадатковай замовай.

У прыватнасці, у пачатку года Saudi Aramco знізіла цэны на лютаўскія пастаўкі нафты сваёй ключавой маркі Arab Light ва ўсіх рэгіёнах на фоне зніжэння попыту. У выпадку з Азіяй цэны ўпалі на 1,5-2 даляры за барэль.

Каментары2

  • Жвір
    11.01.2024
    А хіба не Reliance Industries Limited (недзяржаўная кампанія) валодае найбуйнейшым НПЗ Індыі ?
  • Хаўэрс
    12.01.2024
    Жвір, тое было даўно і няпраўда :)

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

На мяжы з Украінай пачынаецца новы этап будаўніцтва вайсковага палігона1

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія43

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю43

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць