Надвор'е44

Ёсць падазрэнне, што цягам наступных дзён снег цалкам сыдзе

Прагноз надвор'я на самыя кароткія дні ў годзе.

Фота: БелТА

У аўторак надвор'е Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты і цёплае вільготнае паветра з Атлантыкі.

На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Уначы і раніцай месцамі слабы туман. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер днём месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра на працягу сутак +2..+8°С. У Мінску цягам сутак +3..+5°С.

20-21 снежня ўмовы надвор'я будуць вызначаць атмасферныя франты, якія перамяшчаюцца з тэрыторыі Польшчы, і больш прахалодныя паветраныя масы паўночна-заходняга паходжання.

У сераду на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі (дождж, мокры снег). Вецер заходні, паўднёва-заходні парывісты. Тэмпература паветра на працягу сутак будзе 0..+6°С. У Мінску +2..+4°С.

У чацвер — мокры снег, дождж. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер ноччу месцамі на захадзе моцны парывісты. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе -2..+4°С. У Мінску цягам сутак 0..+2°С.

Каментары4

  • Жвір
    18.12.2023
    Народныя прыкметы правераныя часам, і яны працуюць бяз хібаў. Калі выпаўшы сьнег кладзецца на гальлё дрэваў і застаецца на ім - значыць ён сыйдзе на нуль цягам 1-3 тыдняў. Што й назіраем... Шкада вось толькі, што ён пасьпеў шкоды нарабіць, наламаў гальля ды дрэваў. А можа гэта й не шкода, можа такім чынам лес аздараўляецца, пазбаўляецца залішняга ?
  • Ну
    18.12.2023
    Так а хто падазраваемы?
  • Жвір
    18.12.2023
    Ну, Дзед Мароз, гэтым разам... Хутка пакажуць, як ён выбачаецца на ТБ...

Цяпер чытаюць

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў33

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп паабяцаў абвясціць Армузскі праліў тэрыторыяй ЗША7

Наступ УСУ на Аляксандраўскім кірунку: што пра яго вядома і якія перспектывы3

На пляжы Французскай Рыўеры ўсё часцей прыходзяць дзікі

Самы дарагі дом Мінска ў ліпені набылі ў Каменнай Горцы

Былы начальнік расійскай калоніі, дзе сядзеў Навальны і іншыя палітвязні, атрымаў 7 гадоў за хабар2

Цёзка Ціханоўскай згубіла пашпарт у Францыі. Вячорка просіць дапамогі9

19‑гадовы беларус на галоўным кіберспартыўным шахматным турніры свету зарабіў ужо як мінімум $190 тысяч2

Чатырох беларусаў, якія пацярпелі ў ДТЗ у Грузіі, ужо выпісалі з бальніц

У Мінску склалі партрэт тыповага загінулага на вадзе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў33

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць