Вайна33

«Танчык! Кладзіся! Мы ў акружэнні, па нас я****ць танкамі!» — Рэжысёр Сянцоў паказаў відэа бою пад Аўдзееўкай

Украінскі рэжысёр і вайсковец Алег Сянцоў паказаў відэа акопных баёў паблізу Аўдзееўкі — кадры знятыя на GoPro камеры байцоў, яны паказваюць цяжкі і працяглы бой, параненых і, нарэшце, адыход разам з выратаваным параненым, піша «Украінская праўда».

Відэа доўжыцца крыху больш за 30 хвілін, на ім паказаны бой украінскіх абаронцаў, якія знаходзяцца ў акопах, з расейцамі, якія спрабуюць штурмаваць пазіцыю.

Як чуваць з запісу, вайскоўцы кажуць, што расейцы ціснуць з усіх бакоў і знаходзяцца ўжо зусім побач − у прыватнасці, з аднаго боку толькі за 15 метраў. Па ўкраінскіх абаронцах б'юць з гранатамёта, кідаюць гранаты і страляюць з танкаў.

Трое ўкраінскіх воінаў з 13, якія трымалі знятую на відэа частку абароны, у тым ліку і Сянцоў, атрымліваюць раненні.

Размовы ў акопах, размовы па рацыі адбываюцца пад гукі пастаянных стрэлаў — не суціхаюць яны нават на некалькі секундаў.

«Тут паранены. Трэба месца, каб я яго агледзела. У яго ногі ў крыві… Танчык, кладзіся, кладзіся! Мы ў акружэнні, па нас я****ць танкамі», — усклікае жанчына-ваенная і пры гэтым аказвае дапамогу параненаму.

Далей чуваць, як Сянцоў, пазыўны «Грунт», перадае па рацыі: «Міма нас праехалі 4 танкі, яны стралялі, але паехалі далей на жалязяку. Як прыняў?».

Пасля група прымае рашэнне адыходзіць: першыя шасцёра з параненым, астатнія сямёра прыкрываюць адыход і тады адыходзяць самі. На відэа кажуць, што трэба ісці да месца, дзе высаджваліся, гэта за 50 метраў, але папярэджваюць, што расейцы будуць страляць з усіх бакоў.

«Не, мужыкі, вы без мяне пойдзеце, я застаюся, бо гэта несур'ёзна. Я не выйду, Макс», — кажа адзін з байцоў.

«Мы цябе панясём… мы цябе вынесем… кулямёт кідаем, аўтамат я гэты забяру… ты цягнеш Алькаіду (параненага) дзвюма рукамі. Трымай, як бы ён ні крычаў. Цягнеш яго за рукі, не кідаеш», — кажа Сянцоў.

Відэа заканчваецца тым, што байцы разам з цяжкім параненым адыходзяць, выязджаюць з поля бою і перадаюць параненага медыкам, якія ўжо чакаюць іх на дарозе.

У гэтым канкрэтным баі ўсе ўкраінскія абаронцы засталіся жывыя.

Каментары3

  • mikola
    23.11.2023
    Vaina geta ni Kino !
  • Шнапс
    23.11.2023
    Але ж ты дурны Мікола.. або не прасыхаеш.
  • Free
    23.11.2023
    Жах. Дай Божа сілы украінцам і нашым ваярам што на баку ЗСУ.

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»31

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»

Усе навіны →
Усе навіны

Воспа магла стаць смяротнай не адразу2

Людзі абрываюць тэлефоны, на кватэру прэтэндуе 2‑3 чалавекі. Анонс іпатэкі пад 1% выклікаў ажыятаж5

Былая палітзняволеная Наста Лойка сустрэлася са сваім сабакам — праз амаль чатыры гады4

Беларускія студэнты заваявалі шэсць залатых медалёў на Міжнароднай матэматычнай алімпіядзе6

Сын прэзідэнта Зімбабвэ, меркавана, лячыўся ў Беларусі ад наркатычнай залежнасці1

Пуцін стаў пазбягаць паездак у рэгіёны ў еўрапейскай частцы Расіі, куды рэгулярна далятаюць дроны1

Канапацкая апублікавала фота з цэнтра Варшавы23

Што такое тэорыя няправільнага абутку?4

Дачка расійскага генерала, адказнага за мабілізацыю, дапамагае ўхіляцца ад войска за грошы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»31

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць