«Сапраўдныя прафесіяналы сваёй справы, адданыя Радзіме». Лукашэнка павіншаваў АМАП
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў супрацоўнікаў і ветэранаў атрадаў міліцыі асаблівага прызначэння з 35-годдзем са дня ўтварэння АМАП, паведамляе Пул першага.

«Галоўная каштоўнасць АМАПа — яго супрацоўнікі: сапраўдныя прафесіяналы сваёй справы, верныя Радзіме, якія самааддана выконваюць службовы абавязак. Многія прайшлі праверку на трываласць у складаных сітуацыях, спалучаных з рызыкай для жыцця, і не раз глядзелі небяспецы ў твар», — гаворыцца ў віншаванні.
Лукашэнка ўпэўнены, што кожны з супрацоўнікаў АМАПа і ў далейшым «прыкладзе ўсе намаганні для забеспячэння суверэнітэту і незалежнасці дзяржавы, захавання міру і спакою на вуліцах беларускіх гарадоў і вёсак, а таксама ў дамах і сем'ях грамадзян краіны».
Лукашэнка падзякаваў усім ветэранам, якія прысвяцілі жыццё цяжкай, але «вельмі неабходнай для краіны і народа службе».
Каментары
Они - те, с кем остался лукашенко.