Свет55

Насельніцтва Казахстана дасягнула 20 мільёнаў чалавек

«Віншую суайчыннікаў з гэтай знакавай падзеяй!» — напісаў прэзідэнт Такаеў у сваім твітары.

Астана. Фота: Aytac Unal / Anadolu via Getty Images

У Казахстане нарадзіўся 20-мільённы жыхар. Пра гэта паведаміў прэзідэнт краіны Касым-Жамарт Такаеў, перадае Tengrinews.kz.

«Колькасць насельніцтва Казахстана дасягнула 20 мільёнаў! Віншую суайчыннікаў з гэтай знакавай падзеяй! Шчаслівая сям'я — падмурак дабрабыту нацыі, устойлівага прагрэсу краіны. Дзяржава працягне працу па ўмацаванні сямейных каштоўнасцяў, абароне мацярынства і дзяцінства», — напісаў кіраўнік дзяржавы ў Х (былы Twitter).

19-мільённы грамадзянін Казахстана нарадзіўся 2 гады таму ў жніўні. У 1991 годзе, пасля распаду СССР, у Казахстане жылі 16,5 млн чалавек.

Доля мужчын зараз складае 48,6 працэнта, жанчын — 51,4 працэнта. На 1000 жанчын у Казахстане прыходзіцца 946 мужчын.

Пры гэтым суадносіны мужчын і жанчын іншыя толькі ў двух рэгіёнах — Кызылардынскай і Туркестанскай абласцях, там на 1000 жанчын прыходзіцца па 1006 і 1027 мужчын адпаведна.

Каментары5

  • Fuse
    16.11.2023
    Больш як 30 гадоў таму Казахстан атрымаў незалежнасць і з русікаванай краіны зрабіў краіну для Казахстанцаў якую нягледзячы на родныя цяжкасці ўсё больш і больш паважаюць ў свеце. За гэты ж тэрмін гаўляйтар Лукашэнка вынішчыў у Беларусі рэшткі незалежнасці, знішчыў беларускія школы, прыбраў беларускую мову і лацінку з назваў, ператварыў у прыдатак Масковіі, давёў да стану васала ў якасці БССР, апусціўся да ўзроўня Абхазіі і днр і працягвае далей вынішчаць ў Беларусі ўсе беларускае на шляху да пераходу ад БССР да заходняга краю Масковіі. Аддаўшы родны дом беларусаў у свінух "рускага міру".
    Прэзідэнта Казахстана ніхто і нідзе ніколі не назаве гаўляйтарам ў адрозненні ад вусатага "гісторыка" які не мае ні годнасці, ні сумлення, ні чалавечнасці, і ніякай пашаны нават сярод клуба дыктатараў, бо ніводны дыктатар не вынішчае нацыянальную мову, класіку і культуру. Так робяць толькі акупанты, здраднікі і чужынцы.
  • L
    16.11.2023
    Shariah, maci marać, kab dzieci karystalisia zapatrabavanymi viedami i zamacavalisia ŭ razvitych haradach - kab boliej zarablilali. Adzin z instrumientaŭ dlia hetaha, zdaŭna - ruskaja mova (raniej poĺskaja). Prodki, u asnoŭnym, maryli pra toje ž. Mienavita heta pryčyna razbuchannia Minska i ablasnych centraŭ. Ulada heta vybrana niekali boĺšasciu i na boĺšasci trymajecca.
    Bielaruskaja mova pajšla z narodnych havorak, a jany zaŭsiody byli nie prystyžnymi. Va ŭpeŭnienych u siabie narodaŭ narodnaja mova zamianila lacinskuju. U VKL miascovy varyjant carkoŭnaslavianskaj (tutejšaja "lacinskaja") tak i nie byŭ zamienieny narodnaj žyvoj movaj u VKL. A paliaki zmahli i lacinu adsunuć i "starabielaruskuju" pachavać.
    Bielaruskuju movu možna ličyć "poĺskaj intryhaj", bo vychadcy s palanizavanaj šliachty sprabavali pieršymi bielaruskanoŭntmi litaraturnymi tvorami ŭbić u halavy tutejšym sialianam važnasć bielaruskaj movy, kab pazbiehnuć masavaj rusifikacyi tutejšych.
    Nie dapamahlo.
    "Pamianiem", jak kažuć.
  • Влад
    17.11.2023
    Shariah, так а кто в этом виноват кроме самих белорусов? Им разве Луку из Москвы прислали?

Цяпер чытаюць

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны21

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

«Вольны Кіеў — Свабодны Мінск». Ціханоўская прадэманстравала чыгуначны квіток ФОТАФАКТ6

Ціханоўская пра ўдары Расіі па Украіне: Кожны такі ўдар толькі яшчэ раз паказвае сапраўдную сутнасць пуцінскага рэжыму10

«Было толькі $1000»: гэтыя мінчукі купілі кватэру амаль без ашчаджэнняў3

Прымусовыя аборты і продаж цнатлівасці. Былая гейша расказала пра цёмны бок сваёй працы

Ціханоўская прыехала на могілкі да Марыі Зайцавай2

Статкевіч — Калеснікавай: Людзі не скаціна на базары34

Ціханоўскую віталі кветкамі на вакзале ў Кіеве2

Расія звернецца ў Міжнародны суд ААН «для абароны рускіх» у Латвіі, Літве і Эстоніі24

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны21

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць