Экс-камандуючы 6-й арміяй Ваенна-паветраных сіл і супрацьпаветранай абароны РФ Уладзімір Свірыдаў знойдзены загінулым у сваім доме ў Стаўрапольскім краі. Побач з ім знойдзена цела жанчыны (меркавана, яго жонкі), піша Baza.

Паводле звестак выдання, целы 68-гадовага Уладзіміра Свірыдава і 72-гадовай жонкі Таццяны Свірыдавай былі знойдзены днём 15 лістапада ў іх доме ў пасёлку Аджыеўскім. Паводле папярэдняй інфармацыі, муж і жонка загінулі каля тыдня таму.
Супрацоўнікі газавай службы ўжо правялі замеры і перавышэння дапушчальнай канцэнтрацыі шкодных рэчываў не знойдзена.
Што стала прычынай гібелі Уладзіміра і Таццяны Свірыдавых, пакуль невядома.
Генерал-лейтэнант авіяцыі Уладзімір Свірыдаў камандаваў 6-й арміяй ВПС і СПА Расіі ад 2005 да 2009 года.
-
У праваслаўнай парафіі на поўдні Польшчы царкоўная ўрачыстасць ператварылася ва ўслаўленне Расіі. З пратэстам выступілі лемкі
-
Трамп заявіў, што з Іранам яго задаволіць толькі «ідэальная здзелка». А проста добрую ён мог бы заключыць проста зараз
-
У Італіі беларуса падазраюць ва ўдзеле ў злачыннай групе
Каментары