Свет33

Пуцін актыўна шукаў сустрэчы з мільярдэрам, які стварае сістэмы бяспекі для спецслужб і арміі ЗША

Пра гэта распавёў сам мільярдэр, бо з'яўляўся таемным інфарматарам амерыканскіх спецслужб. Па яго словах, Пуцін двойчы запрашаў яго на асабістую сустрэчу праз расійскага аташэ ў Берліне.

Амерыканскі мільярдэр Пітэр Ціль і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. Фота: Ben Margot, Gavriil Grigorov / AP

Сузаснавальнік плацежнай сістэмы PayPal і буйнога распрацоўшчыка праграмнага забеспячэння Palantir Technologies мільярдэр Пітэр Ціль распавёў ФБР пра спробы Уладзіміра Пуціна зладзіць з ім асабістую сустрэчу ў Расіі, піша выданне The Business Insider.

Пітэр Ціль стаў таемным інфарматарам ФБР пад кодавым імем «Філосаф» пасля першага запрашэння Пуціна ў 2018 годзе, якое было перададзена яму праз аташэ расійскай амбасады ў Берліне Данііла Біслінгера.

Тады мільярдэр і расійскі дыпламат сустрэліся на святкаванні дня нараджэння нямецкага бізнэсмена Крысціяна Ангермаера, які і пазнаёміў Ціля з Біслінгерам.

«Ангенмаер, на момант 2018 года прыхільнік Трампа і Пуціна, запрасіў Ціля і Біслінгера на сваё 40-годдзе, дзе і пазнаёміў іх. Біслінгер быў прадстаўлены ў якасці супрацоўніка расійскага МЗС і асабістага перакладчыка Пуціна. Дыпламат запрасіў Ціля на Пецярбургскі міжнародны эканамічны форум для прыватнай сустрэчы з расійскім прэзідэнтам, але мільярдэр адмовіўся», — перадае The Business Insider са спасылкай на Пітэра Ціля.

Адвакаты і прэс-сакратары Крысціяна Ангенмаера, адказваючы на запыты СМІ, спачатку казалі, што нямецкі прадпрымальнік у 2018 не знаёміў Ціля з Біслінгерам. Потым яны казалі, што Ангенмаер не памятае моманту знаёмства, але ў выніку ў каментарах The Business Insider усё ж прызналі факт пасярэдніцтва Ангенмаера пры знаёмстве амерыканскага мільярдэра і расійскага аташэ.

Але на гэтым усё не скончылася. Ужо пасля таго, як мільярдэр стаў інфарматарам ФБР, яго зноў запрасілі на сустрэчу з Пуціным. Гэта было ў студзені 2022 года напярэдадні расійскага ваеннага ўварвання ва Украіну.

Запрашэнне было перададзена ўсё тым жа Даніілам Біслінгерам. Аднак Ціль яго праігнараваў.

Чаму ўвогуле Пуцін мог зацікавіцца Пітэрам Цілем? Выданне The Business Insider звяртае ўвагу на той факт, што Ціль з'яўляецца заснавальнікам кампаніі Palantir, якая распрацоўвае спецыяльныя штучныя інтэлекты і іншыя сістэмы бяспекі амаль для ўсяго абароннага і сілавога сектара ЗША. 

Пастаяннымі кліентамі Palantir з'яўляюцца ЦРУ, АНБ, ФБР, Пентагон і Сілы спецыяльных аперацый ЗША. Акрамя таго Ціль быў у радзе дырэктараў Facebook і PayPal, актыўна інвеставаў у касмічную кампанію SpaceX і ў абароннае прадпрыемства Anduril.

Сяброўства з такім чалавекам дало б Пуціну ключ да сістэм бяспекі і Сіліконавай даліны Злучаных Штатаў, тлумачыць выданне.

У дадатак да гэтага Пітэр Ціль мае шырокія сувязі з кансерватыўнымі палітыкамі Еўрасаюза і ў мінулым быў адным з найбуйнейшых інвестараў прэзідэнцкай кампаніі Дональда Трампа ў 2016 годзе. Гэта яшчэ адзін пункт, дзякуючы якому Пуцін хацеў сустрэцца і пасябраваць з мільярдэрам.

Каментары3

  • Вапк
    13.11.2023
    То же было наверняка и с Маском. Только Маск про вербовку молчит. Маск приехал в Москву, где напился , потерял память...
  • Верно
    13.11.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Халк
    13.11.2023
    Вапк, там еще скорее всего кроме рашн водка, была и агентка из фсб, и вуаля, американский миллиардер уже на крючке у кремлевского пахана с кучей компромата на него.

Цяпер чытаюць

Памятаеце кадэта, які на сустрэчы з Лукашэнкам смела выступіў па-беларуску? Ён выехаў з краіны

Памятаеце кадэта, які на сустрэчы з Лукашэнкам смела выступіў па-беларуску? Ён выехаў з краіны

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь увайшла ў топ-20 краін з самымі таннымі праязнымі4

У Варшаве прымусова знеслі палатку прыхільнікаў Пуціна і Лукашэнкі. Але больш за год яна прастаяла14

Арыштавалі вядомага рэканструктара з Магілёва. Ён не выйшаў на волю пасля «сутак»1

Смерці, расчляненні, магічныя амулеты. Афрыканскую дзяржаву захліснула хваля рытуальных забойстваў11

«Кааліцыя ахвотных» абмяркуе гарантыі бяспекі Украіне3

Зяленскі гатовы сустрэцца з Трампам у амерыканскі Дзень дзякавання3

«Пасядзіце ў нас на ІЧУ без матраца». З'явіўся аўдыязапіс, як сілавікі вядуць «выхаваўчыя гутаркі» з беспрацоўнымі30

Былы прадзюсар «Ласкавага мая» Андрэй Разін хаваецца ад расійскіх судоў у ЗША1

Украіна пагадзілася абмежаваць армію да 800 тысяч чалавек22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце кадэта, які на сустрэчы з Лукашэнкам смела выступіў па-беларуску? Ён выехаў з краіны

Памятаеце кадэта, які на сустрэчы з Лукашэнкам смела выступіў па-беларуску? Ён выехаў з краіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць