Грамадства1010

Беларускі таксіст у Беластоку — пра нюансы працы, прэтэнзіі пасажыраў і заробкі

Дзяніс разам з жонкай і двума дзецьмі з восені 2020 года жыве ў Беластоку. За гэты час мужчыне даводзілася працаваць на розных працах: ад будоўлі да склада інтэрнэт-крамы. Апошнія некалькі месяцаў ён працуе ў таксі. Пра заробкі польскіх таксістаў, тонкасці працы і планы пачаць працаваць на сябе Дзяніс распавёў «Наша Ніве».

Фота: прадастаўлена героем матэрыялу

Хадзіў на пратэсты, быў затрыманы

З Беларусі Дзяніс з’ехаў праз боязь крымінальнага пераследу за ўдзел у акцыях пратэсту. На пачатку лістапада будзе тры гады, як ён жыве ў Польшчы.

«Мяне затрымалі вечарам 10 жніўня на ганку гродзенскага драматычнага тэатра. Суддзя дала мне 5 сутак арышту, але цалкам адбыць тэрмін не атрымалася, бо 14 жніўня мяне і іншых затрыманых выпусцілі без якіх-небудзь тлумачэнняў, таму ў мяне засталіся яшчэ суткі і 6 гадзін арышту», — згадвае Дзяніс.

У Беларусі мужчына працягваў браць удзел у акцыях. Таксама ён зняў пабоі, якія атрымаў пры затрыманні, і напісаў скаргу ў СК. Раздабыў відэа свайго затрымання і наняў адваката.

А калі бліжэй да канца кастрычніка зразумеў, што на яго хочуць завесці крыміналку, то разам з сям’ёй уцёк у Польшчу.

500 еўра за арэнду аўто

Нягледзячы на тое, што ў яго ёсць вышэйшая адукацыя і досвед працы ў школе і банку, у Польшчы Дзянісу давялося працаваць фізічна.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Мужчына працаваў рознарабочым на будоўлі, рабочым на складзе інтэрнэт-крамы.

У ліпені бягучага года Дзянісу прапанавалі паспрабаваць сябе ў таксі. З таго часу ён працуе на арэнднай машыне, але ўжо набыў сваю і цяпер рыхтуе яе для працы.

За арэнду Toyota Prius ён плаціць 2200 злотых на месяц, гэта каля 500 еўра. Сярод іншых выдаткаў — паліва, а таксама працэнт Bolt і фірме-пракладцы, якая мусіць быць паміж кіроўцам і платформай.

Аўтамабіль, на якім цяпер працуе Дзяніс. Фота: прадастаўлена героем матэрыялу

У працоўны дзень ён накручвае па Беластоку і ваколіцах па 250-300 кіламетраў. У пятніцы і суботы выходзіць каля 400. Па словах Дзяніса, у пікавыя гадзіны пятніцы і суботы заказаў настолькі шмат, што можна працаваць не спыняючыся.

Колькі можна зарабляць у таксі?

Сабе мужчына таксама набыў Toyota Prius. За аўтамабіль выклаў 3100 еўра, яшчэ тысячу на рэнавацыю батарэі, замену тэхнічных вадкасцяў і іншыя расходнікі. Каб машына была цалкам гатовая да працы ў таксі, ён плануе інвеставаць у яе яшчэ каля тысячы еўра. Такім чынам гатовы да працы Prius выйдзе яму ў суму каля пяці тысяч еўра.

Дзяніс падлічыў, што калі ён будзе працаваць на ўласным аўто, то яго чысты месячны заробак будзе складаць каля 1250-1350 еўра.

Суразмоўца адзначае, што ў Беластоку цяпер жыве шмат беларусаў і ўкраінцаў. Па ягоных назіраннях, у працоўныя дні да 30% пасажыраў — мігранты. А вось у выходныя таксі ў асноўным карыстаюцца толькі палякі.

«Адкуль чалавек, можна ўбачыць праз праграму. Калі ў профілі пасажыра запісана «Белосток», то гэта будуць людзі, у якіх тэлефон на рускай, а калі «Білосток», то гэта дакладна ўкраінцы. Таксама многіх бачна па імені», — тлумачыць Дзяніс.

Гісторыя паездак Дзяніса, дзе ў трох з сямі выпадкаў адрас быў пазначаны на рускай мове.

«Часам даводзіцца праводзіць невялікі ўрок гісторыі»

Мужчына кажа, што, нягледзячы на тое, што ўжо тры гады жыве ў Польшчы і з’яўляецца палякам з нацыянальнасці, па-польску ён усё адно размаўляе з акцэнтам, таму пры размове пасажыры разумеюць, што ён не мясцовы. Гэта часам прыводзіць да непаразуменняў.

«Аднойчы за пятніцу-суботу з 10 вечара да гадзіны ночы амаль кожны кліент меў прэтэнзіі да майго акцэнту. На гэтай глебе аднойчы нават была невялікая перапалка», — прызнаецца Дзяніс.

«Часам даводзіцца праводзіць невялікі ўрок гісторыі, што ў розныя часы межы Польшчы былі рознымі, што ў Беларусі жыве каля 500 тысяч этнічных палякаў.

Але ёсць і такія, што ты гаворыш ім, што з нацыянальнасці таксама паляк, а яны ў адказ кажуць: не, які ты нафіг паляк. Яны сцвярджаюць, што ў Беларусі палякаў няма, там толькі беларусы і рускія.

Некаторым даводзіцца казаць, што калі б паляк прыехаў, напрыклад, з Амерыкі, то вы, напэўна, размаўлялі б з ім па-іншаму. І ўжо тады змяняецца тон размовы на больш зычлівы», — кажа Дзяніс.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Пры гэтым мужчына адзначае, што ў асноўным стаўленне да мігрантаў з боку палякаў станоўчае, бо ты працуеш і плаціш падаткі.

«Некаторыя цікавяцца, як нам Польшча, як нам тут жывецца. Негатыў звычайна калі і бывае, то выключна ад дарослых мужчын».

Аднойчы, кажа Дзяніс, пасажыр-паляк падумаў, што ён з Украіны, і таму пачаў выказваць прэтэнзіі і распавядаць яму гісторыі пра Валынскую разню.

«У некаторых палякаў да ўкраінцаў так і засталося не вельмі добрае стаўленне. Так, яны лічаць, што дапамагаць ім трэба ў тым ліку, каб вайны не было ў іх, але пэўныя гістарычныя і ўжо нават сучасныя прэтэнзіі да ўкраінцаў у часткі палякаў усё адно ёсць», — кажа Дзяніс.

У самога Дзяніса за чатыры месяцы працы не было канфліктаў з украінцамі праз тое, што ён з Беларусі.

«Галоўнае, што табе не трэба адпрошвацца ў начальніка»

У працы таксістам Дзянісу падабаецца вольны графік, адсутнасць начальніка і даволі годны ўзровень заробкаў.

«Да таго ж гэта прыемна псіхалагічна, ты сядаеш за стырно і галоўныя твае думкі — канцэнтрацыя на дарозе. Таксама прыемна, што калі табе раптам спатрэбіліся грошы, то ты можаш выйсці на лінію і за пару гадзін зарабіць свае 50-70 злотых (каля 10-15 еўра) наяўнымі.

І галоўнае, што табе не трэба адпрошвацца ў начальніка, калі табе неабходна вырашыць асабістыя справы, адвезці жонку, дзяцей ці схадзіць да доктара», — кажа Дзяніс.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Большасць кліентаў разлічваецца безнаяўна, таму асноўная частка грошай прыходзіць праз тыдзень. Таксама некаторыя пакідаюць чаявыя. Як гатоўкай, так і праз праграму.

«Чаявыя часцей пакідаюць мясцовыя, у асноўным у выходныя. Але і ў працоўныя дні бывае. Сумы розныя, бывае, і 10 злотых пакінуць. Часцей проста кажуць, што рэшты не трэба, калі там пару злотых застаецца», — распавядае суразмоўца.

Апроч працы ў таксі, Дзяніс працягвае наведваць акцыі беларусаў у Беластоку. А таксама вядзе некалькі праектаў у сацсетках.

Пра жыццё ў Польшчы з нуля, заробкі ў таксі і цікавыя выпадкі падчас працы Дзяніс актыўна распавядае ў сваім профілі ў інстаграме.

Чытайце таксама:

«Ісці весяліць 20-гадовую пару на вяселлі — ужо, напэўна, не». Былы папулярны радыёвядучы пайшоў у дальнабойнікі і не шкадуе

Каментары10

  • З асабістага досведу вандровак
    05.10.2023
    Шосик, шавіністаў у Польшчы таксама хапае. Сам я не жыву ў Польшчы, але часта туды прыязджаў як турыст. Прывяду адзін прыклад з 2018 году, я вырашыў заехаць у госці да свайго знаёмага, які там стала жыў. Зайшлі мы ў невялічкую польскую краму. Я нешта пачаў яму казаць, а ён мне ў адказ: “размаўляй цішэй, бо некаторыя палякі не любяць калі чуюць беларускую ці рускую”. Бо месяц таму, калі да яго прыязджала маці, з якой яны размаўлялі на расейскай, ім зрабілі заўвагу. Меня аж ашаломліла ад такой фразы. Гэта першая краіна, дзе я пачуў, што трэба цішэй размаўляць на сваёй мове. А наведаў я болей за паўсотню краін.
  • Vалик
    05.10.2023
    Что-то совсем уж слабенькая зарплата. Если на своей потолок 1350 евро, то сколько де сейчас он получает? Хотя, возможно, просто работает в лайт режиме особо не напрягаясь.
  • Урок
    05.10.2023
    «Часам даводзіцца праводзіць невялікі ўрок гісторыі, што ў розныя часы межы Польшчы былі рознымі, што ў Беларусі жыве каля 500 тысяч этнічных палякаў». Таксама правяду ўрок этнаграфіі - межы пражывання народу ніколі не адпавядалі межам дзяржавы. Раней да “палякаў” запісвалі ўсіх, хто хадзіў у касцёл. Таму аніякіх 500 тыс. палякаў ніколі не пражывала на нашых землях. З такой логікай, можна тады казаць, што і 500 тыс. беларусаў жыве на Беласточчыне, бо гэта тэрыторыя калісьці была беларускай.

Цяпер чытаюць

Кныровіч расказаў, чаму былы дырэктар аршанскіх заводаў пасля вызвалення пайшоў ваяваць за Расію, дзе і загінуў2

Кныровіч расказаў, чаму былы дырэктар аршанскіх заводаў пасля вызвалення пайшоў ваяваць за Расію, дзе і загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

«Мне было 15». Былы студэнт абвінаваціў выкладчыка і кіраўніка ансамбля «Белая Русь» у дамаганнях, якія цягнуліся каля года12

Адзін укол — і слых вяртаецца. Навукоўцы зрабілі прарыў у лячэнні глухаты1

Былому намесніку начальніка расійскага Генштаба далі 17 гадоў зняволення1

«Плыве так вальяжна». У Бярозе ў возеры завялася «наша капібара» ВІДЭА

У лесе паміж Івянцом і Ракавам турысты сустрэлі рысь з рысянятамі ВІДЭА4

У Полацку жанчыну пакаралі за відэа ў тыктоку з мільённымі праглядамі3

Генадзь Туміловіч, толькі ўладкаваўшыся на працу ў Ізраілі, адразу ж уляпаўся ў скандал8

У сацсетках паскардзіліся, што міліцыя штрафуе за фатаграфаванне ў полі з васількамі. Гэта сапраўды так?5

Прэм'ер Літвы раскрытыкаваў рашэнне Польшчы ўвесці памежны кантроль5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кныровіч расказаў, чаму былы дырэктар аршанскіх заводаў пасля вызвалення пайшоў ваяваць за Расію, дзе і загінуў2

Кныровіч расказаў, чаму былы дырэктар аршанскіх заводаў пасля вызвалення пайшоў ваяваць за Расію, дзе і загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць